Сёння хлебаробы Міншчыны — найбуйнейшага аграрнага рэгіёна рэспублікі — у Смалявічах падводзяць вынікі ўборкі.

«Дажынкі» — вянец працы на зямлі механізатараў, аграномаў, інжынераў, вадзіцеляў, аператараў зернеачышчальных комплексаў, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Удзел у святочных мерапрыемствах прымае і дэлегацыя Капыльскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам.
«Людзі і зямля — гэта галоўны рэсурс і залаты запас вобласці, — такое меркаванне выказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Дзякуючы іх майстэрству і самаадданай працы, дакладнай арганізацыі работ, няўхільнаму выкананню тэхналогій цэнтральны рэгіён апошняе дзесяцігоддзе па праве ўтрымлівае рэпутацыю галоўнай жытніцы краіны».
У засекі краіны з палёў Міншчыны паступіла чацвёртая частка ўсяго валавога збору збожжа. У першапачаткова апрыходаванай вазе намалочана збожжавых і зернебабовых, без кукурузы, 1 мільён 900 тысяч тон. Поле за клопат адплаціла хлебаробам: сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала 37,6 цэнтнера з гектара, што на тры цэнтнеры вышэй за мінулагодні абласны паказчык.
Комментарии