Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Слова да чытача

08.02.2011
Сукупнасць культурных, духоўных каштоўнасцей, невычэрпная крыніца абрадаў, легенд, матываў, вобразаў, сюжэтаў – усё гэта і ёсць спадчына. У новым праекце мы раскажам пра тое, што ідзе з глыбіні вякоў, з’яўляецца духоўным і культурным багаццем Капыльшчыны: народная творчасць, фальклор, легенды, паданні, абрады, звычаі і нават прысмакі. Зробім экскурс у далёкую мінуўшчыну нашага старажытнага гарадка і населеных пунктаў раёна. Мы звяртаемся да нашых чытачоў, няштатных карэспандэнтаў, работнікаў культуры, настаўнікаў, вучняў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, з просьбай прыняць удзел у распрацоўцы новага праекта.  Дасылайце матэрыялы пра спадчыну, якая засталася ад нашых продкаў. Мы павінны шанаваць і любіць родную Бацькаўшчыну, што ўзгадавала нас, дала крылы для палёту ў гэтым неабсяжным свеце і кожны раз у сэрцы кліча да сябе сваёй шчымлівай прыцягальнай сілай. Марыя ШЭІНА, галоўны рэдактар

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей