
Пасля працяглых дажджоў у жыхароў вуліцы А. Русака ў аграгарадку Пясочнае ўзнікла праб-лема з падтапленнем прысядзібных участкаў і склепаў на падвор’ях. Пытанне ўскладняецца тым, што побач знаходзіцца прыродны заказнік, таму якое-небудзь умяшальніцтва тут павінна быць у адпаведнасці з законам. Мясцовыя ўлады ўжо звярнуліся ў «Белгіправод». Пытанне будзе вырашацца, аднак заяўнікам пакуль што трэба набрацца цярпення…
Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арандуюць гандлёвыя плошчы ў райспажыўтаварыства ў цэнтры горада, выказалі занепакоенасць закрыццём рынку. Вядома ж, ім прапанавана перайсці гандляваць на рынак, што нядаўна адкрыўся. Але ж не ўсе з іх згодны з такім рашэннем. Таму будзе разгледжана магчымасць арэнды памяшканняў у цэнтры Капыля.
Жыхары в. Цялядавічы прасілі аказаць садзейнічанне ў спілоўванні старых дрэў у іх населеным пункце. Як запэўніла старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская, пытанне ўжо пачало вырашацца.
Просьба капылянкі аб працаўладкаванні знаходзіцца на кантролі ў сектары занятасці, і, калі з’явіцца вакансія, якая будзе адпавядаць неабходным патрабаванням, ёй будзе прапанавана месца працы.
Пытанне ветэранаў працы з Цімкавіч наконт ухілення непаладак з сістэмай цеплазабеспячэння даручана разгледзець спецыялістам жыллёва-камунальнай службы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии