Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Торжественное мероприятие в преддверии Дня учителя состоялось в СШ № 3 г. Копыля

03.10.2017
У актавай зале сабраліся прадстаўнікі школ, гімназіі і дзіцячых садоў раёна, ветэраны педагагічнай нівы. 2803-1 Шчырыя і сардэчныя віншаванні ў адрас віноўнікаў урачыстасці гучалі ад намесніка старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандра Ліпніцкага. Аляксандр Мікалаевіч падкрэсліў значнасць і непаўторнасць прафесіі настаўніка, падзякаваў за нялёгкую працу, за развіццё інавацыйных форм у адукацыйным працэсе. Словы віншаванняў і ўдзячнасці гучалі таксама ад в.а. начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандра Дубіны і старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людмілы Камёнкі. Шэраг педагогаў быў удастоены заслужаных узнагарод. У прыватнасці, Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама атрымалі дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Ірына Гарэльская, намеснік дырэктара гімназіі № 1 г. Капыля Таццяна Мацейка, намеснік загадчыка Цімкавіцкага ясляў-сада Марына Пісарэнка. Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар гімназіі № 1 г. Капыля Ірына Абас, тэхнолаг аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Цвірко, Падзякамі — загадчыца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» Зінаіда Мысіна і дырэктар Старыцкай СШ Міхаіл Спадарэц. Былі таксама ўручаны ўзнагароды ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Цёплыя словы гучалі ў адрас ветэранаў педагагічнай нівы. Яны ж атрымалі букеты з восеньскіх кветак. Цудоўным святочным падарункам стаў і канцэрт, які падрыхтавалі педагогі школ раёна і, вядома ж, вучні. НА ЗДЫМКУ:  ветэраны педагагічнай працы — былыя кіраўнікі ўстаноў адукацыі У.М. Дубовік, У.А. Лукашэвіч, А.І. Ліннік, Н.Дз. Пішчэўская, З.А. Гайцюкевіч, А.І. Саладуха, Г.В. Шаравар, в.а. начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.А. Дубіна, З.В. Прыміч, В.А. Маліноўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л.М. Камёнка, намеснік старшыні райвыканкама А.М. Ліпніцкі, У.П. Выскварка.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей