Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Тамара Васильевна - человек творческий

02.10.2017
Заўсёды побач з творчасцю па жыцці крочыць ветэран працы спажыўкааперацыі Тамара Васільеўна Вайтовіч. Гэту прывабную жанчыну добра ведаюць многія капыляне і жыхары раёна. Яна на працягу многіх гадоў сустракала ветлівай усмешкай пакупнікоў у кніжным магазіне, у якім працавала з 1966 года. Адна з нямногіх, хто мае значок «Выдатнік савецкай спажывецкай кааперацыі». [caption id="attachment_60795" align="aligncenter" width="580"]■ Тамара Вайтовіч (другая справа) з калектывам магазіна «Кнігі». 1986 г. ■ Тамара Вайтовіч (другая справа) з калектывам магазіна «Кнігі». 1986 г.[/caption] Па размеркаванні пасля заканчэння Мінскага кааператыўнага  тэхнікума  дзяўчына   са Смалявіччыны трапіла на Капыльшчыну. Тут знайшла надзейных сяброў на доўгія гады, стварыла сваю сям’ю. Толькі добрым словам Тамара Васільеўна ўспамінае сваіх калег па кніжным магазіне: Людмілу Касцюк, Любоў Мотуз, Ірыну Аржахоўскую, Тамару Барысевіч. Яны да гэтай пары застаюцца сяброўкамі. IMG_2094 А яшчэ шмат сяброў у яе з’явілася ў сферы культуры.  Прыехаўшы  ў  Капыль,  яна  прымала непасрэдны ўдзел у арганізацыі мастацкай самадзейнасці ў райспажыўтаварыстве. Пазней стала актыўнай удзельніцай драматычнага гуртка раённага Дома культуры, хора райаддзела міліцыі, дзе начальнікам аддзела барацьбы з крадзяжом сацыялістычнай уласнасці працаваў яе муж. — Дом культуры для мяне стаў сапраўды другім домам, — расказвае Тамара Васільеўна. — Я тут знайшла сваё другое прызванне. Мне заўсёды падабалася быць у віхуры падзей, словам і песняй радаваць гледачоў. Вельмі ўдзячна ўсім, хто знаходзіўся і знаходзіцца побач. Нягледзячы на мой ужо паважаны ўзрост, я яшчэ ўсё роўна вучуся, і нават у тых, хто маладзейшы за мяне. Напрыклад, у Валянціны Зарамбоўскай, якая з’яўляецца цудоўным кіраўніком творчых калектываў, прапагандыстам беларускай культуры. У 1989 годзе я стала ўдзельніцай другога складу народнага ансамбля народнай песні «Спадчына», цяпер жа з радасцю наведваю калектыў «Дабрадзеі». Дарэчы, у «Дабрадзеях» Тамара Васільеўна не толькі ўдасканальвае сваё выканальніцкае майстэрства, але і займаецца валанцёрскай дзейнасцю па лініі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Наведваючы сваю дачу ў Вусаве, яна ніколі не пакідае без увагі састарэлых жыхароў вёскі: прывязе ім лекі, павіншуе са святам, а то і добрым словам падтрымае. Ніколі не застаецца абыякавай, бывае, і сама выступае арганізатарам па добраўпарадкаванні населенага пункта, могілак. Разам з іншымі «Дабрадзеямі» становіцца частым госцем на розных канцэртах, святах. Вось і днямі калектыў быў запрошаны ў Мінск, дзе выступаў на мерапрыемствах да Дня пажылых людзей. Як кажуць, нашы артысты ўжо выходзяць на вялікую сцэну. Павага да старэйшых у Тамары Васільеўны, мабыць, ідзе ад любові да сваіх бацькоў. Яна вельмі ганарыцца сваім бацькам Васілём Мінавічам Мя-дзведзевым — франтавіком, ардэнаносцам. Нават у яго гонар яе вяселле было прызначана на гераічны дзень — 9 Мая. Дарэчы, гэта рыса перадалася яе дзецям і ўнукам, якія вельмі любяць і паважаюць сваю матулю і бабулю, а яшчэ гэтак жа, як і яна, з’яўляюцца творчымі натурамі. Яны — актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, і ім ёсць з каго браць прыклад. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей