Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Гражданам пожилого возраста, проживающих на территории Тимковичского сельсовета, уделяется значительное внимание

02.10.2017
Нядаўна пытанне па іх абслугоўванні было разгледжана на пасяджэнні сельвыканкама. news37_clip_image002 Колькасць пенсіянераў на тэрыторыі сельсавета складае 1096 чалавек (32,6% ад агульнай колькасці жыхароў). З іх — 120 адзінокія, 784 — адзінока пражываючыя, 6 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 167 інвалідаў па агульным захворванні.   199   чалавек   знаходзяцца на надом-ным абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Праведзена абследаванне ўмоў пражывання амаль усіх грамадзян пажылога ўзросту. Са сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва матэрыяльная дапамога аказана 42 чалавекам на агульную суму 1815 рублёў, гуманітарная выдадзена 10 сем’ям.  Устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў домаўладаннях 11 адзінока пражываючых  грамадзян,  шасці адзінокіх і дзевяці інвалідаў. Як адзначана на пасяджэнні, нягледзячы на планамерныя мерапрыемствы, большай увагі патрабуюць работы па рамонце пячнога ацяплення, электраабсталявання, па арганізацыі гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва аддаленых і маланаселеных вёсак. Таксама прынята рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі  састарэлым грама-дзянам да Дня пажылых лю-дзей (у мікрараёне пражывання ААТ «Капыльскае» гэта 131 чалавек, СГФ  «Руднае» — 80,   філіяла «В. Раёўка» — 40). Да свята будуць праведзены і мерапрыемствы-віншаванні.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей