Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

Прывезлі сем дыпломаў

08.02.2011
Трэці этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды прынёс навучэнцам устаноў адукацыі Капыльшчыны сем дыпломаў. Так, двума Дыпломамі І ступені – па матэматыцы і інфарматыцы – адзначаны Уладзіслаў Быліновіч (выкладчыкі Г. К. Шабунь, Т. М. Мікула, Д. М. Ляшчэвіч). Дыплом І ступені атрымаў Мікалай Барысюк, а яго аднакласніку Дзмітрыю Мінізянаву ўручаны Дыплом ІІ ступені (працоўнае навучанне, І. В. Дубіна). Дыпломы ІІІ ступені заваявалі Артур Кандраценка (гісторыя, В. В. Дашукевіч), Валерый Малышка (геаграфія, А. С. Роўбуць), Павел Рыбак (працоўнае навучанне, У. М. Паграбіцкі), Вольга Дунай (працоўнае навучанне, Б. С. Леаненка). У сакавіку У. Быліновіч, М. Барысюк і Д. Мінізянаў будуць абараняць гонар Міншчыны на заключным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Маргарыта САКОВІЧ

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей