Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

В живописном уголке Тимкович, так называемого Присадах, в уютном доме уже свыше полувека живут вместе Александр Михайлович и Валентина Петровна Давыдок

01.10.2017
Гаспадары — сапраўдныя. Што ў доме, што ў двары — усюды парадак. Гэта  рыса закладзена з дзяцінства. З таго ж часу прывіта і любоў да працы, павага да людзей. Аляксандр Міхайлавіч працаваць пайшоў у калгас пасля сямі класаў, недзе гадоў у пятнаццаць. Скончыў вучылішча шырокага профілю, дзе атрымаў прафесію трактарыста. Па гэтай жа спецыяльнасці ўсё жыццё і працаваў. Без яго ўдзелу не абыходзілася ніводная ні пасяўная, ні ўборачная. IMG_4604 І за кожную работу заслугоўваў толькі добрых слоў, бо любую справу заўжды выконваў з душой і вялікай адказнасцю. Як у сябе дома. А інакш ён проста не мог. Так працаваць быў прывучаны з маленства. Руплівасць, старанне і прафесіяналізм Аляксандра Давыдка не засталіся незаўважаныя. Яго праца і асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі раёна былі высока ацэнены дзяржавай. Сваю першую важкую ўзнагароду — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга — ён атрымаў у 1972 годзе. Другога ордэна — Кастрычніцкай Рэвалюцыі — калгасны механізатар быў удастоены ўжо праз чатыры гады пасля першага, у 1976 годзе. Асабліва варта сказаць пра тэхніку ў жыцці Аляксандра Міхайлавіча. Бо толькі дзякуючы сваім стальным коням, якіх за час работы ў калгасе ён змяніў нямала, сталі магчымы яго працоўныя дасягненні і высокія дзяржаўныя ўзнагароды. Тэхніку Аляксандр любіў і шанаваў. І яна не падводзіла свайго гаспадара, плаціла бездакорнай і зладжанай работай. Валянціна Пятроўна — таксама чалавек працавіты. Амаль што сорак гадоў яна аддала галіне гандлю. У 1959 годзе пайшла вучаніцай у магазін, потым была вучоба ў Баранавічах, Мінску. Вярнулася ў Цімкавічы, дзе працавала ў прамысловых магазінах, была і памочнікам эканаміста. Пасля асноўнай была і хатняя праца. На той час трымалі неблагую гаспадарку. І ў калгасе норму буракоў трэба было апалоць. Аднак усюды паспявала. Выгадаваліся ў сям’і годныя дзеці. Дачка Людміла і сын Сяргей атрымалі вышэйшую адукацыю, знайшлі добрую працу. Па меры магчымасці кожны раз спяшаюцца ў сваё роднае гняздо, каб пераведаць самых родных і дарагіх людзей. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей