На пленуме абласнога камітэта ГА “БРСМ” падведзены вынікі работы маладзёжнай арганізацыі за ІІ паўгоддзе 2010 года. Капыльскі райкам адзначаны граматай за работу з сельскай моладдзю (за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе “Уладар вёскі”). А вось валанцёрскі атрад “Выратавальнікі” з Жыліхаўскай СШ заняў другое месца ў абласным конкурсе “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак”, за што таксама ўзнагароджаны граматай і музычным цэнтрам.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии