Як абяцаюць арганізатары, свята павінна быць цікавым, яскравым і запамінальным.

Лепшыя з лепшых камбайнеры і вадзіцелі ўвойдуць у склад дэлегацыі раёна. Як вядома, сёлета на Капыльшчыне сабрана 125 тысяч тон збожжа — гэта адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці. Сярэдняя ўраджайнасць склала 36,4 ц/га. План продажу збожжа дзяржаве выкананы на 100%. 61 камбайнавы экіпаж намалаціў звыш 1000 тон, экіпаж у складзе Аляксандра Іваноўскага і Віктара Варэніка з ААТ «Піянер-Агра» — звыш 2000 тон, 66 вадзіцеляў перавезлі больш чым 1000 тон збажыны, Міхаіл Рыцька з ААТ «Капыльскае» больш за 2,5 тысячы тон.
Адным з галоўных мерапрыемстваў стане конкурс караваяў. Плануецца, што выпякаць сімвал свята ад нашага раёна будзе вопытны кандытар Жанна Юха, якая будзе выконваць гэту справу ўжо не ўпершыню.
Прымаць удзел у святочным канцэрце запрошаны народны ансамбль народнай песні «Спадчына» і народны ансамбль народнай музыкі «Капыляне».
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии