Цыклон «Томас» з моцным дажджом і ветрам пранёсся над Беларуссю 18 верасня. Закрануў ён сваім крылом і Капыльшчыну.
Па даных Слуцкай метэастанцыі, на тэрыторыі нашага раёна парывы ветру ў гэты дзень дасягалі 18 м/с.
Капыльскім райаддзелам па надзвычайных сітуацыях зафіксаваны два выпадкі падзення дрэў на жылыя дамы: пры першым у в. Дунаева галіна дрэва пашкодзіла дах, у другім — бяроза ўпала на дах веранды ў в. Бабоўня. Супрацоўнікі МНС ліквідавалі наступствы стыхіі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии