Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Конец лета и начало осени - самый горячий период для заготовительной отрасли

22.09.2017
Гэта сезон, калі нашы палі, сады і лясы радуюць багатым ураджаем. Вядома ж, перапрацаваць яго не заўсёды пад сілу, таму лішкі можна здаць на нарыхтоўчыя пункты. [caption id="attachment_60585" align="aligncenter" width="580"]■ Яўджэнія Чалевіч знаёміць з пералікам закупляемай прадукцыі ■ Яўджэнія Чалевіч знаёміць з пералікам закупляемай прадукцыі[/caption] Пытанне гэта для нашага раёна вельмі актуальнае і ўжо неаднойчы разглядалася на планёрках у старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча. Як жа наладжаны гэты працэс? Па каментарыі мы звярнуліся да в.а. старшыні праўлення Капыльскага райспажыўтаварыства Віктара Смусянка: — Сёлета да 15 лістапада мы павінны закласці ў стабілізацыйны фонд 50 тон бульбы, 85 тон іншай агародніны (у прыватнасці, капусты, морквы, сталовых буракоў, цыбулі і г.д.), 7 тон садавіны. Але звычайна толькі планавымі лічбамі мы не абмяжоўваемся. Вопыт мінулых гадоў паказвае, што нарыхтаваная прадукцыя карыстаецца вялікім попытам асабліва бліжэй да вясны, таму мы і павялічваем заданне. [caption id="attachment_60584" align="aligncenter" width="580"]■ Ідзе затарванне сетак бульбай ■ Ідзе затарванне сетак бульбай[/caption] Наша дзейнасць толькі на фарміраванні стабілізацыйнага фонду не заканчваецца. Безумоўна, у нашых мясцінах пераважаюць закупкі ападу яблыкаў (толькі за верасень набылі звыш 340 тон). Сёння таксама з’яўляецца актуальнай нарыхтоўка часнаку, фасолі, мёду, брусніц, журавін, удалося набыць грыбы лісічкі, яны даволі запатрабаваны на прылаўках нашых магазінаў. Далейшая задача — забяспечыць пакупнікоў салёнымі агуркамі і таматамі, квашанай капустай. На сезон нарыхтовак, а ён доўжыцца прыкладна два–тры месяцы, дадаткова заключаем дагаворы і бяром да трох пазаштатных нарыхтоўшчыкаў. Для работы ім выдзяляем транспарт. На дадзены момант сезон яблыкаў крыху адышоў, таму большы ўпор робім на бульбу. Для затарвання сетак штодзень у сельгаспрадпрыемствы раёна выязджаюць па 10–20 работнікаў райспажыўтаварыства. З інфармацыяй аб кошце закупляемай прадукцыі і месцах размяшчэння нарыхтоўчых пунктаў можна азнаёміцца ва ўсіх гандлёвых аб’ектах раёна. Найбольш актыўна праводзяць нарыхтоўчую кампанію магазіны «Бульбачка» і ў аграгарадках Мажа і Новыя Доктаравічы. Гандлёвая кропка ў  Бабоўні таксама не застаецца ўбаку. Напрыклад, пры самым уваходзе разме-шчана вывеска з указаннем цэн і пералікам закупляемай прадукцыі. Як паведаміла загадчыца магазіна Яўджэнія Чалевіч, мясцовае насельніцтва здае пераважна яблыкі, макулатуру, поліэтылен і шклабой. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей