Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Волновали вопросы жилья и ремесленничества

16.09.2017
На чарговы прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча, які ён правёў 13 верасня, звярнуліся тры чалавекі. 11 Напрыклад, жыхарка аграгарадка Старыца выказала занепакоенасць наконт умоў пражывання сваіх суседзяў. Анатоль Канстанцінавіч даручыў кіраўніку спраў райвыканкама стварыць адпаведную камісію, выехаць на месца, вывучыць усе дакументы і прыняць рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам. Зварот жыхаркі Капыля па пытанні выкарыстання чэкаў «Жыллё» будзе дэталёва вывучаны аддзелам эканомікі райвыканкама, і заяўніцы дадуць тлумачэнні. Адна з прадстаўніц рамесніцкай дзейнасці прасіла кіраўніцтва раёна аказаць ёй садзеянне для ўдзелу ў Міжнароднай выставе ў Галандыі. Па гэтым пытанні будуць разгледжаны магчымыя варыянты для аказання падтрымкі. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей