Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

В предвкушении новогоднего праздника

18.12.2017
Хутка набліжаецца Новы год — час надзей, перамен, планаў на будучыню. Яшчэ больш узмацняецца эфект надыходзячага свята ўвечары, калі вітрыны магазінаў, адміністрацыйныя будынкі і прыватныя дамы расквечваюцца гірляндамі агней. IMG_2064 IMG_2008 Асабліва выдатны настрой надае афармленне цэнтральнай часткі горада, дзе прахожых радуюць асвечаная сотнямі рознакаляровых лямпачак галоўная ёлка раёна і старая забудова горада. Практычна кожнага з нас не пакідае прадчуванне надыходзячай казачнай урачыстасці. Усё навакольнае ўбранне нават прымушае капылян актыўна рыхтавацца да Новага года, набываючы прысмакі для навагодняга стала і неабходныя для стварэння святочнай атмасферы аксесуары. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей