6 верасня грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» адзначыла сваё 15-годдзе. У Капыльскім раёне 56 пярвічных арганізацый аб’ядноўваюць у сваіх радах 1259 маладых людзей.
З нагоды знамянальнай даты ў раёне праведзены віншавальны флэшмоб сярод пярвічак «З днём нараджэння, саюз моладзі!», акцыя па стварэнні фотакалажа «БРСМ — разам». Падчас яшчэ адной акцыі — «Карта добрых спраў» — члены аб’яднання выйшлі на ўборку ўраджаю, арганізавана дабрачынная і валанцёрская дапамога і іншыя карысныя справы.
Комментарии