Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Чтобы переход был без помех

10.09.2017
Шмат нараканняў у жыхароў аграгарадка Цімкавічы выклікае пешаходны пераход на скрыжаванні каля мясцовай аўтакасы. Гэта пытанне нават разглядалася на адной з нарад у старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча. Справа ў тым, што пасажыры не могуць дабрацца да аўтакасы без перашкод. Іх ім ствараюць лужыны, што з'яўляюцца на пераходзе пасля дажджоў. IMG_20170821_135547 Як жа вырашаецца дадзеная праблема? Паводле слоў начальніка лінейна-дарожнай дыстанцыі № 653 Сяргея Сцяпанава, яна існавала і раней, але абвастрылася пасля таго, як у маі гэтага года было пакладзена новае пакрыццё і пачала збірацца вада. На дадзены момант усе заўвагі ўлічаны і вядуцца работы па ўстаноўцы новай парэнчавай агароджы, а ў верасні яна будзе завершана і будуць зроблены стандартныя водаадводныя латкі. Увогуле лінейна-дарожная дыстанцыя № 653 філіяла дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 65 у г. Нясвіжы на тэрыторыі Капыльскага раёна абслугоўвае аўтадарогу Узда─Капыль─Гулевічы і ўчастак дарогі Асіповічы─Баранавічы ад Старыцы да Леткаўшчыны. Агульная працягласць дарог складае 61 км. На прадпрыемстве працуюць 13 чалавек. — Наша дарожная дыстанцыя займаецца абслугоўваннем, утрыманнем і рамонтам названых дарог, — расказвае Сяргей Сцяпанаў. — У мінулым годзе намі былі выкананы работы па абустройстве кальцавой развязкі пры выездзе з Капыля ў напрамку Цімкавіч. На дадзены момант вядзецца рэканст-рукцыя пешаходнага перахода на развязцы. Мы, як і іншыя арганізацыі, займаемся падтрыманнем у належным стане праезнай часткі, абочын, палос адводу. У асенне-зімовы перыяд асноўны ўпор робіцца на добраўпарадкаванне прыдарожных палос, высечку хмызнякоў, спілоўванне хворых і аварыйных дрэў. Такім чынам, мы не застаёмся ўбаку ад навядзення парадку на зямлі на тэрыторыі раёна. Улічваючы, што мы абслугоўваем дарогі рэспубліканскага значэння, а да іх прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні, стараемся падтрымліваць іх у належным стане. Сёлета, акрамя работ па ўтрыманні дарог, прыбіранні смецця, абкошванні, была завершана ўкладка асфальта-бетоннага пакрыцця на аўтобусным прыпынку ў в. Вялешына, зроблена веладарожка працягласцю 520 м у аграгарадку Старыца. Таксама вядзецца рэканструкцыя маста на мяжы Уздзенскага і Капыльскага раёнаў і іншае. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей