Лён — культура для Беларусі палітычная. Гэта не раз адзначаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Бо гэтыя кветкі — на гербе рэспублікі. Прычым яшчэ і выдатны тавар: ільняныя кашулі і касцюмы карыстаюцца вялікім попытам у пакупнікоў, асабліва — замежных. Аляксандр Лукашэнка пры наведванні прадпрыемстваў ільноперапрацоўчай галіны неаднаразова нагадваў пра актуальнасць гэтага пытання. Напрыклад, падчас знаходжання ў жніўні гэтага года на прадпрыемстве «Вусце» ў Аршанскім раёне. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сёння лён можа прыносіць прыбытак, рэзервы ёсць. Але галоўнае — з розумам падысці да арганізацыі ўсяго працэсу: ад нарыхтоўкі насення да вытворчасці і продажу тканін.
[caption id="attachment_60060" align="aligncenter" width="580"]

■ Дырэктар ААТ «Скабін» Іван Грыбок[/caption]
Вырошчваннем ільну на Капыльшчыне ўжо шмат гадоў займаюцца ў ААТ «Скабін», а таксама арандуюць землі Слуцкі і Гарадзейскі льнозаводы.
— Былі такія гады, што наша гаспадарка па вырошчванні гэтай культуры прызнавалася адной з лепшых у рэспубліцы, — адзначае дырэктар ААТ «Скабін» Іван Грыбок. — Думаем, што і сёлета лён нас не падвядзе. Прадукцыю ніжэй за першы нумар мы стараемся не здаваць. Наша сельгаспрадпрыемства з’яўляецца элітгасам. Мы вырошчваем эліту і суперэліту. Ужо атрыманы 33 тоны масланасення, якія здалі на Гарадзейскі льнозавод. У хуткім часе пачнём падымаць трасту. Калі будуць шчодрыя росы і дожджыкі, то яе атрымаем высокім класам. Для вырошчвання захоўваюцца тэрміны, выкарыстоўваюцца неабходныя тэхналогіі. Культура вельмі працаёмкая, але калі яе вырасціць у адпаведнасці з патрабаваннямі, то можна атрымаць доб-ры прыбытак. Калі будзе высокая якасць, то будуць і адпаведныя цэны.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии