Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Па вопыт да капыльскіх аграрыяў

05.02.2011
У чацвер Капыльскі раён наведалі слухачы абласных курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў кіравання і мясцовага самакіравання, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на замену пасады кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Мінскай вобласці. Дэлегацыя з 26 чалавек пабывала ў ААТ “Семежава”, дзе дырэктар прадпрыемства І. Лянько пазнаёміў з арганізацыяй захоўвання і ходам рамонту тэхнікі да вядзення вясенне-палявых работ, арганізацыяй вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі на прыкладзе ўчастка №3. У ААТ “Ціміразеўскі” ішла размова пра добраўпарадкаванне цэнтральнай сядзібы гаспадаркі, рэканструкцыю жывёлагадоўчых ферм. Дырэктар прадпрыемства А. Турбан таксама расказаў пра падрыхтоўку тэхнікі да вясны. Будучыя кіраўнікі пазнаёміліся з тэхналогіяй беспрывязнага ўтрымання дойнага статка на МТК  “Андросаўшчына”, наведалі комплекс па адкорме і дарошчванні БРЖ  “Чарнічнае” ААТ «Старыца-Агра», пагутарылі з кіраўніком гаспадаркі У. Рудакоўскім. Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей