Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

Ушанавалі святога Роха (CMigrator copy 1)

21.08.2017
Памаліцца святому Роху і ўшанаваць памяць памерлых родных і блізкіх на старых («польскіх») могілках у Капылі сабралася шмат людзей. Нягледзячы на спякотнае надвор’е, каля каплічкі былі не толькі вернікі каталіцкай канфесіі з нашага раёна, але і шмат людзей з іншых рэгіёнаў вобласці. IMG_9474 Разам з пробашчам касцёла Святых Пятра і Паўла ў г. Капылі Аляксандрам Тарасевічам у Святой Імшы прыняў удзел святар касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў г. Узда Дзяніс Шастаковіч. Вернікі маліліся за святога Роха, які некалі дапамагаў хворым, прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія некалі жылі на гэтай зямлі. IMG_9425 Напрыканцы Імшы айцец Аляксандр падзякаваў мясцовай уладзе за арганізацыю работ па добраўпарадкаванні могілак, за новую, прыгожую браму. Таксама падзяку атрымалі ўсе каталіцкія вернікі за адданасць Святому Касцёлу. Павел ШЭІН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей