Калі трэба адрамантаваць адзенне або абутак, пастрыгчыся ці зрабіць прычоску, атрымаць іншыя паслугі, работнікі прадпрыемства заўсёды гатовы дапамагчы.
Пра тое, чым жыве камбінат на дадзены момант, што прапануе новага, мы пацікавіліся ў яго дырэктара Аляксандра ТАНКО:
[caption id="attachment_59690" align="aligncenter" width="580"]

■ У швейным цэху[/caption]
— Адразу адзначу, што па аб’ёмных паказчыках, па выручцы ад рэалізацыі ўсіх відаў работ (паслуг) тэмп росту на прадпрыемстве за 6 месяцаў гэтага года склаў 190,7%, бытавых паслуг — 110,4% (трэці вынік у вобласці). Вырасла прадукцыйнасць працы на аднаго працуючага (тэмп росту — 231,3%).
[caption id="attachment_59689" align="aligncenter" width="300"]

■ Аляксандр Танко[/caption]
Згодна з сацыяльнымі стандартамі ў раёне дзейнічаюць 10 комплексна-прыёмных пунктаў. Работа па бытавым абслугоўванні на вёсцы ўдасканальваецца, пашыраецца асартымент паслуг, прадукцыі для продажу. Жыццё на вёсцы павінна быць не горшае, чым у горадзе. Увесь раён падзелены на зоны абслугоўвання, у кожнай з іх ёсць КПП, якому падпарадкоўваецца прыкладна каля дзесяці вёсак. Там размешчана і інфармацыя, куды можна звярнуцца па тую ці іншую паслугу. У бліжэйшы час запланавана адкрыццё выязной цырульні ў адным з пакояў былой канторы ААТ «Суворава-Агра» (мяркуецца, што спецыяліст будзе выязджаць туды два разы на месяц).
[caption id="attachment_59691" align="aligncenter" width="400"]

■ За работай цырульнік Вольга Беразоўская[/caption]
Пастаянная задача работнікаў бытавой сферы раёна — пашыраць асартымент аказваемых паслуг і выпускаемай прадукцыі. Напрыклад, з гэтай мэтай адкрылі новую рытуальную паслугу — добраўпарадкаванне і догляд за месцамі пахаванняў. Асабліва яна зручная для тых, хто жыве далёка ад месцаў пахаванняў сваіх родных. У мінулым годзе адноўлена паслуга па рамонце абутку, адкрыта цырульня па вул. Цімкавіцкай, уласны прадуктовы магазін. Таксама асвоены комплекс паслуг для адпачынку, забаў і заняткаў спортам. У прыватнасці, набыты батут і ўстаноўка (балон з геліем) для надзімання шароў. Дзякуючы падтрымцы райвыканкама і лясгаса ў нас з’явілася надзіманая горка. Цяпер рэгулярна выязджаем на святы ў горад і на вёску.
У планах — адкрыццё восенню ўласнай пральні, якая будзе абслугоўваць насельніцтва і арганізацыі раёна.
Адзначу, што пад поўную загрузку працуе наш швейны цэх. Амаль усе прадпрыемствы раёна шыюць у нас спецадзенне. Запатрабаваны паслугі і па рамонце вопраткі.
Многае робіцца і для аднаўлення будынка Дома быту. Напрыканцы мінулага года закончылі рамонт даху. Сёлета рамантуем калідоры, лесвічную пляцоўку на цэнтральным уваходзе, часткова мяняем дзверы, новы выгляд набываюць і вітражы.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии