Жніво завяршылі
Тры сельгаспрадпрыемствы раёна завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых. Сярод іх ААТ «Піянер-Агра» — намалацілі 11 117 тон пры сярэдняй ураджайнасці 41,7 ц/га, ф-л «Лакнея», дзе намалот складае 5166 тон, ураджайнасць — 43,2 ц/га, ААТ «Семежава» — з рэзультатамі 9760 тон і 49 ц/га. Набліжаюцца да завяршэння ўборачнай кампаніі ААТ «Праснакі» (98%), КСУП «Доктаравічы» (96%), СГФ «Руднае» (94%), ААТ «Старыца-Агра» (93%).
Аказваюць дапамогу
15 камбайнаў і пяць аўтамабіляў з сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны накіраваліся на дапамогу аграрыям Крупскага раёна. Там яны заняты на ўборцы збожжавых і зернебабовых на палетках ААТ «Кляновічы», ДП «Ухвала», ААТ «Крупскі райаграсервіс».
У панядзелак члены экіпажаў і вадзіцелі, якія працуюць у Крупскім раёне, за плённую працу былі адзначаны Падзячнымі пісьмамі за подпісам старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча і грашовымі прэміямі. Іх уручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура.
Дарэчы, арганізавана дапамога ва ўборцы хлеба і на тэрыторыі Капыльскага раёна. Традыцыйна камбайнавыя экіпажы з ААТ «Семежава» аказваюць падтрымку хлебаробам ЗАТ «Жыліхава», на палетках ф-ла «Грозава» шчыруюць аграрыі з ф-ла «Лакнея», ААТ «Праснакі» выдзеліла памагатых для УП «ПІК Лясное» і інш.
Пад будучы ўраджай
Паралельна з завяршэннем уборачных работ ідзе падрыхтоўка да сяўбы азімых. З палеткаў падбіраюць салому (убрана 51% да абмалочаных плошчаў), вядуць лушчэнне пожні (на 5850 га), ворыўныя работы (6390 га) і падрыхтоўку глебы пад сяўбу азімых культур (280 га).
Пачалі сяўбу азімых
Тры гаспадаркі раёна — ААТ «Ціміразеўскі», «Капыльскае», КСУП «Доктаравічы» — пачалі сяўбу азімага рапсу. Усяго на раніцу 15 жніўня гэта культура пасеяна на 141 га з запланаваных 6780 га. Азімая сурэпіца павінна заняць 2940 га. Да яе сяўбы прыступілі чатыры сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», «Семежава», ЗАТ «Жыліхава». Усяго пасеяна 100 га.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии