Па стане на 15 жніўня ў раёне 46 экіпажаў намалацілі больш за 1000 тон збожжа, 52 вадзіцелі перавезлі ад камбайнаў звыш 1000 тон збажыны.
Сярод камбайнераў лепшыя вынікі паказваюць:
Экіпаж камбайна «Лексіён-530» з
ААТ «Піянер-Агра» ў складзе Аляксандра Іванавіча ІВАНОЎСКАГА і Віктара Сяргеевіча ВАРЭНІКА, які ўбраў 453 га і намалаціў 1819 тон.
Экіпаж камбайна КЗС-1218 з
ААТ «Піянер-Агра» ў складзе Аляксандра Аляксандравіча КАНОНЧЫКА і Максіма Паўлавіча СІНЬКЕВІЧА, які ўбраў 361 га і намалаціў 1366 тон.
Экіпаж камбайна КЗС-1218 з
ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Яўгена Сяргеевіча СКАРБІЧА і Мікалая Іванавіча ЕРМАКОВІЧА (малады экіпаж), які ўбраў 452 га і намалаціў 1313,8 тоны.
Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа лепшыя вынікі ў
Міхаіла Яўгенавіча РЫЦЬКІ з ААТ «Капыльскае», які на МАЗ-555142 перавёз 1962 тоны.
Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК
Комментарии