Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

16 жніўня каталікі Капыльшчыны, як і ўсяго свету, адзначаць дзень памяці святога Роха

14.08.2017
На могілках Капыля з сярэдзіны ХІХ стагоддзя знаходзіцца капліца св. Роха. Яна  пабудавана ў часы эпідэміі, і з гэтага часу ў Капылі існуе асаблівы культ і пашана да гэтага святога заступніка. Здаўна вернікі штогод 16 жніўня збіраюцца на могілках каля капліцы і тройчы абыходзяць яе на каленях, выпрошваючы ў Бога тыя ці іншыя ласкі праз заступніцтва св. Роха. Старыя жыхары Капыля ўзгадваюць, што з даўніх часоў шмат людзей прыходзіла і прыязджала на гэты фэст, падводы стаялі аж да суседніх вёсак, на некалькі кіламетраў, а пасля Урачыстай Св. Імшы святар асвячаў не толькі зёлкі, якія прыносілі вернікі, але і жывёлу, якую прыводзілі з сабой. У другой палове ХХ ст. у гэты дзень былі нават дадатковыя аўтобусы, каб кожны жадаючы мог прыехаць у Капыль на свята св. Роха. 13-08-14-7 Святы Рох (1295–1327) нарадзіўся ў паўднёвай Францыі, у Монпелье, быў адзіным сынам губернатара горада. Яго маці даволі доўга не магла дачакацца дзяцей і малілася аб дапамозе Маці Божай. Нарэшце нарадзіўся Рох з чырвоным знакам у форме крыжа на грудзях. Ва ўзросце 20 гадоў, натхнёны словамі з Евангелля ён раздаў сваю маёмасць, якую атрымаў у спадчыну ад бацькоў, і пяшком вырушыў у пілігрымку ў Рым. Падчас свайго падарожжа апекаваўся хворымі на чуму. У Вечным Горадзе пражыў каля трох гадоў і праславіўся шматлікімі цудоўнымі вылячэннямі. Вяртаючыся дамоў, у Францыю, наведаў Ларэто і ў П’ячэнцы захварэў на чуму. Але, каб не заразіць іншых, схаваўся ў бліжэйшым лесе, даручаючы свой лёс у рукі Божыя. Там, згодна з легендай, яго знайшоў сабака, які штодзённа прыносіў яму ежу. Пасля цудоўнага выздараўлення вырушыў у дарогу. На французскай мяжы ў мястэчку Ангера яго схапілі і арыштавалі стражнікі і, абвінаваціўшы ў шпіянажы, кінулі ў турму. Там ён прабыў каля 5 гадоў як не апазнаны і памёр 16 жніўня 1327 года. Пад яго галавой знайшлі картку з надпісам, што той, хто бу- дзе прасіць св. Роха аб дапамозе падчас эпідэміі як свайго заступніка і пасрэдніка перад Богам, атрымае выздараўленне. Пасля яго смерці жыхары Монпелье пазналі яго па знаку на грудзях, які меў ад нараджэння, забралі цела пілігрыма і пахавалі ў парафіяльным касцёле, а ў 1485 г. перанеслі яго ў Венецыю, дзе рэліквіі св. Роха знаходзяцца і да сёння.
Святая Імша ў гонар святога Роха адбудзецца ў сераду, 16 жніўня, у 11.00 на могілках  у Капылі (каля каплічкі).

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей