Капыльскія аграрыі аказваюць дапамогу на жніве іншым раёнам сталічнай вобласці. Днямі 15 камбайнавых экіпажаў і пяць вадзіцеляў МАЗаў вярнуліся з Крупскага раёна, на палетках Смалявіцкага яшчэ працуюць камбайны з ЗАТ «Жыліхава», ААТ «Семежава», КСУП «Доктаравічы», СГФ «Руднае», два аўтамабілі з вадзіцелямі (аўтапарк № 21 і ААТ «Прагрэс 2010») дапамагаюць у Мінскім раёне.
Маргарыта САКОВІЧ 
Комментарии