Ёсць над чым працаваць
Падведзены вынікі работы суб’ектаў гаспадарання Капыльскага раёна за І паўгоддзе 2017 года. Яны былі абмеркаваны на чарговым пасяджэнні райвыканкама.
Так, забяспечана выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце тавараў (250,3%), экспарце паслуг (136%), колькасці працаўладкаваных грамадзян на нядаўна створаныя працоўныя месцы (за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў) (43 чалавекі), аб’ёме будаўніча-мантажных работ (136,1%).
Аднак не забяспечана выкананне прагнознага паказчыка па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (4,7 тысячы долараў пры заданні 200 тысяч), вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях (88,6% пры заданні 110%), рознічным тавара-абароце праз усе каналы рэалізацыі (98,6% пры заданні 102,5%).
У новым навучальным
У цэнтры ўвагі ўлады — падрыхтоўка ўстаноў адукацыі Капыльскага раёна да новага навучальнага года. Менавіта гэта пытанне і было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама.
У 2017/2018 годзе адукацыйны працэс будзе арганізаваны для 2898 навучэнцаў і 1015 выхаванцаў у 42 установах адукацыі.
У новым навучальным годзе будуць працаваць 1429 чалавек, у тым ліку 734 педагогі (51 з іх пенсіённага ўзросту). Распачнуць работу 32 маладыя спецыялісты.
Дзіцячыя сады і яслі будуць наведваць 99% дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў. Прадоўжаць функцыянаванне 62 групы і 27 форм арганізацыі дашкольнай адукацыі.
Сярэдняя напаўняльнасць класаў ва ўстановах, размешчаных у гора-дзе, склала 19 чалавек, у сельскіх — 8. Па пярэдніх даных будзе працаваць 251 класа-камплект.
У ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна» арганізуюць 104 аб’яднанні па інтарэсах для 1497 дзяцей.
Адзначым Дзень горада
Вялікія святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада, пройдуць 26 жніўня ў Капылі.

Да свята прымеркавана адкрыццё новых гарадскіх аб’ектаў, тэатралізаванае прадстаўленне, шэсце, канцэрты. Будуць ладзіцца народныя гулянні, дыскатэкі, выставы, спаборніцтвы, працаваць атракцыёны і разнастайныя пляцоўкі. Як адзначаюць арганізатары, сумаваць у гэты дзень не давядзецца.
Новыя назначэнні
З 2 жніўня галоўным урачом УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца» прызначаны Сяргей Уладзіміравіч Пацяйковіч (апошняе месца працы —
намеснік галоўнага ўрача Уздзенскай ЦРБ).
Сяргей Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю. У 1998 годзе закончыў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».
З 27 ліпеня дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг № 609 філіяла № 620 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Капылі прызначаны Юрый Валянцінавіч Коржак (да гэтага часу ён быў намеснікам дырэктара аналагічнай банкаўскай установы ў Клецку).
Юрый Валянцінавіч нарадзіўся ў 1969 годзе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю. У 1997 годзе закончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства», а ў 2011 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Банкаўская справа».
Капыляне ─ першыя у вобласці
Першае месца ў абласным конкурсе «Лепшы па прафесіі», які праводзіўся ў г. Дзяржынску, занялі прадаўцы Капыльскага райспажыўтаварыства.
Наш раён прадстаўлялі Настасся Шкілевіч у катэгорыі «нехарчовыя тавары» і Анжаліка Сітнікава — «прадуктовыя тавары». Наперадзе ў дзяўчат прадстаўленне вобласці ў рэспубліканскім конкурсе.
В зимовку - с паспортом
Как сообщил инспектор Копыльской районной инспекции «Энергонадзор» Борис Талейко, на 8 августа 2017 г. 16% от общего количества потребителей тепловой энергии и 43% теплоисточников города и района оформили и зарегистрировали «Паспорта готовности» к предстоящему отопительному сезону.

Наиболее активно начали подготовку к осенне-зимнему периоду работники КУП «Копыльское ЖКХ». На 8 августа уже подготовлены 25 котельных из 33 имеющихся, что составляет 76%, также подготовлено 39% объектов жилого фонда.
Работы по подготовке к отопительному сезону должны завершиться согласно ТКП 388-2012 «Правила подготовки и проведения осенне-зимнего периода энергоснабжающими организациями и потребителями тепловой энергии» до 20 сентября, а паспорта готовности необходимо оформить до 1 октября 2017 года.
У падтрымку дзяцей
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць агульнарэспубліканскую дабрачынную кампанію «У школу разам!». У яе актыўна ўключыліся і актывісты Капыльскай раённай арганізацыі БТЧК.
Як расказала яе старшыня Ніна Жук, кампанія пройдзе з 1 жніўня па 16 верасня з мэтай падтрымкі дзяцей са шматдзетных і маламаёмных сем’яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з дамоў-інтэрнатаў па падрыхтоўцы да школы. «Мы збіраем грашовыя сродкі, школьную вопратку, абутак, пісьмовыя прылады, навучальныя дапаможнікі, — адзначыла Ніна Паўлаўна. — Сродкі, заробленыя ў рамках акцыі ў сістэме АРІП, паступяць на разліковы рахунак Мінскай абласной арганізацыі БТЧК. Код дабрачыннай кампаніі «У школу разам!» — 5017».
С добрым сердцем
На Копыльщине стартовала благотворительная акция «В школу с Добрым сердцем», инициатором которой выступил Белорусский республиканский союз молодежи.
В рамках акции осуществляется сбор канцелярских и спортивных принадлежностей, а также других вещей, необходимых для подготовки к предстоящему учебному году. В отделе канцелярских товаров универмага №1 расположена коробка, в которой каждый желающий может оставить школьные принадлежности. Сбор школьных предметов осуществляют также организации, предприятия и учреждения города, района.
Все вещи, собранные во время акции, впоследствии будут переданы семьям, испытывающим трудности при подготовке детей к новому учебному году.
Время пляжного волейбола
26 августа, в рамках празднования Дня города, на городском пляже состоятся районные соревнования по пляжному волейболу.
Организаторами спортивного мероприятия выступили отдел образования, спорта и туризма райисполкома и Копыльский РК ОО «БРСМ». Желающие сразиться за звание лучших волейболистов должны прибыть на регистрацию, которая состоится на пляже, 26 августа в 9.30. Заявки на участие подаются в судейскую коллегию в день соревнований. Команда должна состоять из двух спортсменов.
Победители соревнований награждаются грамотами и подарками.
Задержан с поличным
УВД Миноблисполкома сообщает, что сотрудники наркоконтроля Логойского РОВД совместно с коллегами из Борисова пресекли канал поставки опасного наркотического средства «гашиш» в Республику Беларусь.
Задержание торговца, возвращавшегося с товаром из России, произошло в Борисовском районе при силовой поддержке бойцов СОБРа внутренних войск. В своей автомашине наркодилер перевозил более 500 г гашиша.
З4-летний житель Логойска неоднократно попадал в поле зрения оперативников в связи с подозрением в торговле наркотиками. Однако до этого времени его не удавалось задержать, что называется, с поличным. В отличие от «минеров», молодой человек решил работать только на себя, а не на интернет-магазин. Он предпочитал иметь дело с конкретными проверенными людьми, которых хорошо знал. С них он собирал деньги, затем ехал с этими деньгами в Россию, покупал там наркотик и по возвращении развозил своим заказчикам.
Естественно, что подобные услуги он оказывал не за так. Цена, которую он назначал своим знакомым за наркотик, была раза в два выше, чем средняя по рынку. Получалось, что из каждой поездки он привозил примерно в два раза больше наркотика, чем ему заказывали. Деньги, полученные с реализации этой разницы, и составляли его прибыль.
В настоящее время в отношении поставщика наркотиков возбуждено уголовное дело по части 3 статьи 328 Уголовного кодекса Республики Беларусь, санкция которой предусматривает до 15 лет лишения свободы.
Падрыхтавалі: М. ШЭІНА, М. САКОВІЧ, С. КОЗЕЛ, К. ЖОГАЛЬ, С. ЛАЗОЎСКІ
Комментарии