Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Жарко этими августовскими днями на полях КСУП «Докторовичи», где хлеборобы убирают зерновые

12.08.2017
Адзін за адным ідуць камбайны па шырокай ніве, загон за загонам скошваюць залатое калоссе. Гудуць натомлена маторы магутнай тэхнікі: пакуль не сапсавалася надвор’е, аграрыі спяшаюцца хутчэй сабраць ураджай. Нават, бывае, абедаюць па чарзе: пакуль адзін падсілкоўваецца, другі вядзе камбайн па бязмежным полі. [caption id="attachment_59529" align="aligncenter" width="580"]■ Лідары жніва Мікалай і Іван Коршукі, Алег Леановіч, Сяргей Карабейка, Уладзімір Вярбіла і Юрый Новік ■ Лідары жніва Мікалай і Іван Коршукі, Алег Леановіч, Сяргей Карабейка, Уладзімір Вярбіла і Юрый Новік[/caption] У нязменных лідарах сельгаспрадпрыемства камбайнер Уладзімір Вярбіла, для якога сёлета гэта ўжо трынаццаты сезон жніва. Як прызнаецца хлебароб, працаваць у пары з вопытным памочнікам Сяргеем Карабейкам і лёгка, і зручна. Экіпаж упэўнены, што пры ўмове ўзаемаразумення і спрыяльнага надвор’я збажына будзе ўбрана ў сціслыя тэрміны і з мінімальнымі стратамі. Іх старанне і гаспадарскі падыход — добры прыклад астатнім удзельнікам жніва. [caption id="attachment_59527" align="aligncenter" width="400"]■ Сяргей Шарупіч ■ Сяргей Шарупіч[/caption] Сямейны экіпаж у складзе бацькі і сына Мікалая і Івана Коршукаў не адстае ад сваіх таварышаў. Калі для Мікалая Іванавіча сёлетняя ўборачная далёка не першая ў яго жыцці, то для выпускніка Мар’інагорскага сельскагаспадарчага каледжа, а цяпер ужо і студэнта Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Івана — добры пачатак для яго азнаямлення з аграрнай справай. IMG_9142 Таксама ў ліку лідараў у гаспадарцы камбайнер Алег Леановіч, а на адвозцы збажыны лепшыя вынікі паказвае вадзіцель Юрый Новік. Увогуле, усе ўдзельнікі жніва ў КСУП «Доктаравічы» — людзі магутнай волі, вялікай адказнасці і шырокай душы, надзвычай сціплыя. Яны ўвесь светлавы дзень аддаюць сябе высакароднай справе. І толькі кароткі час для адпачынку адрывае іх ад штурвала камбайна. [caption id="attachment_59525" align="aligncenter" width="580"]■ Аператары збожжасушылкі Сяргей Новік і Уладзімір Гурын ■ Аператары збожжасушылкі Сяргей Новік і Уладзімір Гурын[/caption] Зерне пасля абмалоту няспыннай плынню паступае на збожжасушыльны комплекс на цэнтральнай сядзібе сельгаспрадпрыемства. Перад пачаткам уборачнай тут быў выкананы рамонт вагавой. У планах — асфальтаванне пляцоўкі, замена даху над складам фуражнага збожжа. Работа на таку вядзецца кругласутачна. За суткі сушыцца ад 180 да 220 тон збожжа. Шчыруюць тут дзве змены аператараў, у якія ўваходзяць Уладзімір Гурын і Сяргей Новік, а таксама Аляксандр Зяневіч і Васіль Савіцкі. Як адзначыў падчас нашай сустрэчы Уладзімір Гурын, чвэрць стагоддзя ён сушыць збожжа. Давялося працаваць на КЗС-10, КЗС-20, асвоіў і сучасную камп’ютарызаваную. [caption id="attachment_59528" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас абеду ў полі ■ Падчас абеду ў полі[/caption] Цікавімся ў суразмоўцы, якія ж умовы створаны для працы. — Усіх, хто заняты на жніве, забяспечваюць двухразовым харчаваннем, мінеральнай ці пітной вадой, — адказаў Уладзімір Леанідавіч. — Пасля напружанай працы ёсць магчымасць прыняць душ. Рэгулярна падводзяцца вынікі дня. Не пакідаюць нас без увагі ні кіраўнік сельгаспрадпрыемства, ні спецыялісты. Мы заўсёды адчуваем іх падтрымку. Што ў КСУП «Доктаравічы» сапраўды клапоцяцца пра сваіх працаўнікоў, відавочна. Пра гэта сведчаць элементарныя ўмовы для працы і адпачынку ў мехмайстэрнях. Зараз тут ідзе абустройства Дома механізатара. На дадзены момант рамантуецца топачная, раздзявалка, функцыянуе душавая. У хуткім часе з’явяцца канферэнц-зала і пакой для прыняцця ежы з неабходным абсталяваннем. Будзе наладжана ацяпленне ў памяшканні рамонтнай майстэрні і пабудавана мыечная для тэхнікі.
Карысны адрас: 223915, Мінская вобласць, Капыльскі раён, аграгарадок Новыя Доктаравічы, вуліца Цэнтральная, 42А. Тэлефоны:  (8-01719) 47-8-42 (прыёмная), 47-4-16 (дыспетчарская), 47-0-41 (бухгалтэрыя).
— Наша задача — убраць вырашчаны ўраджай своечасова і без страт. Думаю, што да 20 жніўня мы абавязкова справімся, — адзначае дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч. — Сёлетні ўраджай нас вельмі радуе: пшаніцы і трыцікале атрымліваем каля 40 ц/га, ячменю і зернебабовых — каля 35 ц/га. Хачу падзякаваць усім героям жніва, спецыялістам за плённую працу ў гэты няпросты год. Вядома, што ўборка пачалася пазней, чым звычайна, ужо хутка трэба пачынаць сяўбу азімых. Усе добра разумеюць, што, як і калі неабходна рабіць, лішні раз нічога тлумачыць не трэба. Увогуле, мы настройваем сябе на пазітыў і адказную працу. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей