Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Викилагерь-2017 в Копыле

09.08.2017
Нядаўна ў Капылі прайшоў першы ў гісторыі беларускай Вікіпедыі летнік. Мерапрыемства сабрала каля 20 удзельнікаў – рэдактараў Вікіпедыі з розных мясцін Беларусі, а таксама з Украіны, Польшчы і Германіі. Праграма летніка складалася з майстар-класаў, прэзентацый, дыскусій, экскурсій і іншых актыўнасцяў, скіраваных на выбудову адносін супрацоўніцтва паміж людзьмі. 2 1280px-WL2017General2 Мэтай першага беларускага Вікілетніка было паскарэнне і ўдасканаленне абмену арганізацыйнымі, сацыяльнымі і тэхнічнымі ведамі паміж актыўнымі вікіпачаткоўцамі і вікіпедыстамі з досведам. Беларуская вікісупольнасць — даволі моцная сіла, калі яна працуе ў Сеціве: створана амаль 150 тысяч артыкулаў на беларускай мове, і з кожным годам тэмпы працы нарастаюць. Аднак беларускім вікіпедыстам не хапала мерапрыемстваў, падчас якіх яны маглі б пазнаёміцца паміж сабой з мэтай замацавання сувязяў супольнасці. Ініцыятары Вікілетніка паставілі перад сабой задачу сабраць у адным месцы зацікаўленых, пазнаёміць іх паміж сабой, наладзіць дыялог, абмен думкамі, ведамі, досведам, абмеркаваць сумесныя праекты на будучыню, вызначыць мэты, да якіх можна супольна імкнуцца. Сімвалам мерапрыемства быў абраны слімак —істота, якая вельмі павольна, але мэтанакіравана паўзе наперад. Гэты метафарычны вобраз павінен быў нагадаць удзельнікам, як марудна ідзе працэс крышталізацыі беларускага вікіруху ў сапраўдную грамадскую арганізацыю (вікіпедысты суседніх краін даўно ўжо зарэгістравалі свае нацыянальныя аддзяленні міжнароднага Фонду Вікімедыя). Вынікі праведзенага летніка: акрамя мноства тэм гуманітарнага і тэхнічнага плана, якія ўдзельнікі дэталёва разабралі на сваіх занятках, было створана 10 новых і палепшана 15 існуючых артыкулаў у беларускай і ўкраінскай Вікіпедыях (у асноўным — пра Капыльшчыну і Нясвіж), заладкавана ў ВікіСховішча амаль 300 фотаздымкаў і графічных файлаў (таксама пра гістарычныя і геаграфічныя аб’екты Капыля і яго ваколіц). Было распрацавана некалькі новых шаблонаў, зроблены ўнёсак у іншыя Вікіпраекты, такія як Вікіслоўнік і Вікізвесткі (WikiData). У першыя дні мерапрыемства для ўдзельнікаў былі арганізаваныя экскурсіі ў гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Капыльскі раённы  краязнаўчы музей. Супрацоўнікі краязнаўчага музея ў Капылі зладзілі таксама працяглую і змястоўную экскурсію па горадзе з аглядам старажытых могілак і замчышча. У наступныя дні вікі-рэдактары з раніцы да самага вечара праз практыку замацоўвалі свае веды па самых розных напрамках і тэхналогіях. Шмат пытанняў падымалася адносна развіцця беларускай вікісупольнасці, было вырашана на перыядычнай аснове ладзіць фармальныя і нефармальныя мерапрыемствы, напрыклад вікі-экспедыцыі па мала асветленых на старонках Вікіпедыі мясцінах нашай краіны. Спецыяльна запрошаныя госці з Германіі і Польшчы адзначылі высокі ўзровень арганізацыі і насычаную праграму мерапрыемства, нягледзячы на тое, што ў такім фармаце яно ладзілася ўпершыню. Вікіпедыя — вольная энцыклапедыя, якую супольна пішуць і падтрымліваюць яе чытачы. Яна працуе на спецыяльным тыпе праграмнага забеспячэння, які называецца «вікі» (адсюль назва) і прызначаны як мага лепей забяспечваць супольную працу. У Вікіпедыі адсутнічае рэклама, і ў сукупнасці з іншымі прычынамі гэта надае ёй надзвычай высокую папулярнасць у свеце. Вікіпраца па самых розных напрамках грунтуецца выключна на добрай волі і энтузіязме яе прыхільнікаў. Яны носяць у сваіх галовах роздум, якім падзяліўся некалі заснавальнік Вікіпедыі Джымі Вэйлз: «Уявіце сабе свет, у якім кожны чалавек мае свабодны доступ да ўсіх накопленых чалавецтвам ведаў». Васіль КІСЛЯК, г. Мінск

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей