Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Против правонарушений

05.08.2017
Адбылася пашыраная нарада пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ліпніцкага, на якой разгледжана выкананне Комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў у Капыльскім раёне за другі квартал 2017 года. img151 Прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых стуктур рабілі дакладную справаздачу па кожным пункце праграмы. Трэба адзначыць, што большасць з іх выканана. Аднак па некаторых дадзены пэўныя даручэнні. Напрыклад, ва ўстановах адукацыі неабходна правесці вучэнні па практычнай адпрацоўцы прынцыпаў, метадаў і форм работы ў сферы прафілактыкі экстрэмісцкай дзейнасці. Штотыдзень будзе праходзіць маніторынг работы настаўніцка-бацькоўскіх патрулёў. Неабходна абнавіць у кожнай установе адукацыі куткі пажарнай бяспекі і правесці конкурс на лепшую арганізацыю да- дзенай работы з узнагароджаннем пераможцаў, асвятленнем вынікаў у сродках масавай інфармацыі. Са старшынямі жыллёва-будаўнічых кааператываў будзе праведзены сход па пытанні мэтазгоднасці ўстаноўкі відэаназірання за кошт уласных сродкаў. Да канца года неабходна абсталяваць сродкамі ручной трывожнай сігналізацыі з падключэннем на пульт цэнтралізаванага назірання Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь інтэрнат Капыльскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі па вуліцы Замкавай. На электронным бягучым радку, які ўстаноўлены на будынку РЦК, неабходна пастаянна размяшчаць прафілактычную інфармацыю па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. З мэтай папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей, тэматыкі дзяцінства і ўсвядомленага бацькоўства ў газеце «Слава працы» будуць ажыццяўляцца публікацыі матэрыялаў аб шматдзетных сем’ях і матулях, узнагароджаных ордэнам Маці. На працягу жніўня–верасня павінна быць арганізавана спартыўна-масавае мерапрыемства для кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. У мэтах стабілізацыі становішча з дарожнай бяспекай у бліжэйшы час плануецца размяшчэнне тэматычнага банэра ў Капылі каля аўтазаправачнай станцыі №48 па вул. Максіма Горкага. Таксама неабходна актывізаваць дзейнасць клуба «Маладая сям’я» з выкарыстаннем у яго дзейнасці інавацыйных падыходаў. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей