Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

60

Копыльский район электросетей: что показал опрос?

30.07.2017
Вывучэнне грамадскай думкі — адна з форм работы па паляпшэнні дзейнасці органаў мясцовай улады. Апошнім часам апытанне грамадзян стала вельмі папулярным у нашым раёне. Праводзіцца яно па ініцыятыве райвыканкама. Пад маніторынг ужо трапілі многія арганізацыі і сферы. Вывучаюць грамадскую думку супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і дакладваюць пра вынікі на аператыўнай нарадзе. Адным з чарговых стала апытанне наконт работы Капыльскага раёна электрасетак. Згадзіцеся, цяжка ўявіць сабе, як цяпер можна абысціся без электрычнасці. Калі ў кватэры на паўгадзіны-гадзіну знікае святло, жыццё нібы замірае. Таму і задумаешся: наколькі важная праца спецыялістаў-энергетыкаў і як шмат залежыць ад майстэрства электрыкаў.

Elektrika - копия

Над вырашэннем якіх праблем ім трэба працаваць найбольш? Што ж паказала апытанне? Тлумачэнні дае начальнік Капыльскага РЭС Мікалай ЕМЯЛЬЯНЧЫК: — Мяркуючы па адказах на анкету, сваімі паслугамі мы задавальняем большасць нашых спажыўцоў. Крыху здзівіла, што іх менш сярод сельскіх жыхароў. Здаецца, усе аднолькава спажываюць электраэнергію. У некаторых рэспандэнтаў узнікалі пытанні наконт якасці пастаўляемай электраэнергіі. Адзначу, што ўзнікаюць яны ў першую чаргу з-за незахавання самімі ж спажыўцамі дагаворных абавязкаў. Дарэчы, у дагаворы ўказана, што адначасовае спажыванне не павінна перавышаць 3,5 кВт. Уявіце сабе, калі адначасова ўключыць электрачайнік, пральную машыну, мікрахвалевую печ і іншыя прыборы… Вядома ж, напружанне будзе «скакаць». Сустракаемся яшчэ з адной праблемай: самавольнае падключэнне зварачных апаратаў. Калі мы выяўляем такія факты, то на парушальнікаў складаем акты і ім пагражаюць даволі ўнушальныя штрафы (бывае, што да 4 тыс. рублёў). Яшчэ хацелася б нагадаць, што ў адпаведнасці з дагаворам РЭС мае поўнае права на адключэнне электраэнергіі тэрмінам да сутак пры правядзенні рамонтных работ або пры ўхіленні пашкоджанняў і да трох сутак — пры ўхіленні масавых пашкоджанняў у выніку стыхійных з’яў і надзвычайных сітуацый. Таксама нагадваю, што за стан праводкі ўнутры памяшкання, правільнага яе выкарыстання, рамонту адказвае сам спажывец. Падчас анкетавання выяўлены пытанні наконт таго, што нельга датэлефанавацца ў дыспетчарскую РЭС падчас масавых адключэнняў электраэнергіі. Хачу звярнуць увагу, што дыспетчар — гэта чалавек, які прымае ўдзел у правядзенні арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, кіруе пераключэннямі і ўсімі брыгадамі, якія працуюць на тэрыторыі раёна. Пазваніўшы ў дыспетчарскую, калі ласка, назавіце сябе, адрас, тэлефон, прычыну званка. Шмат спажыўцоў звяртаецца наконт выкарыстання электраэнергіі з мэтай нагрэву, ацяплення, прыгатавання ежы. Аднак гэта нельга зрабіць на старых лініях электраперадачы. Таму мы вядзём планамерную работу па іх замене на новыя. Сёлета ўжо заменена 12 км у Харытонаўцы, Вялешыне, Слабада-Кучынцы і Цімкавічах. Рэканструкцыя прадоўжыцца і надалей. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей