Па стане на 1 жніўня ўборку збожжавых і зернебабовых культур распачалі амаль усе сельгаспрадпрыемствы Капыльскага раёна. Скошана 2862,5 га з 34 533 га неабходных, у тым ліку за апошні дзень — 1317 га. Намалочана 9650 тон, сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 33,7 ц/га.

Самыя высокія тэмпы работ паказваюць КСУП «Доктаравічы» — 17%, ААТ «Скабін» — 15%, ААТ «Старыца-Агра» — 13%, ААТ «Піянер-Агра» — 12%.
У чатырох сельгаспрадпрыемстваў сярэдняя ўраджайнасць перавышае 40 ц/га. У іх ліку ААТ «Піянер-Агра» (41,8 ц/га), «Семежава», ф-л «Лакнея», «Прагрэс 2010».
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии