Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел прием граждан (CMigrator copy 2)

29.07.2017
Як вядома, старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч на месцы праводзіць прыёмы грамадзян два разы ў месяц: кожную другую і чацвёртую сераду. Падчас чарговага з іх, 26 ліпеня, ён разгледзеў два звароты. 1442911801_priem-grazhdan Жыхар в. Руднае задаў пытанне наконт рамонту вул. Цэнтральнай у іх населеным пункце. Раней там быў асфальт, які прыйшоў у нягоднасць. Дарогу засыпалі гравіем і цяпер перыядычна праводзяць грэйдзіраванне. Калі яна падсыхае, то падчас руху тэхнікі сельгаспрадпрыемства з’яўляецца многа пылу. Як запэўніў кіраўнік раёна, пры фарміраванні планаў па асфальтаванні на тэрыторыі сельсавета зварот заяўніка будзе прыняты да ўвагі і будзе знаходзіцца на кантролі ў сельвыканкаме. З жыхарамі вуліцы ў бліжэйшы час па дадзеным і іншых пытаннях будзе праведзены сход. Жыхарка аграгарадка Скабін звярнулася наконт правільнасці разлікаў за газіфікацыю жылога дома. Па ўзнятай праблеме запланавана сустрэча з членамі кааператыва, на якую выедуць прадстаўнікі раёна газазабеспячэння і мясцовай улады. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей