Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Копыльские ткачи удачно выступили в конкурсе «Беларускі пояс»

27.07.2017
Нядаўна горад Узда займеў цэлую калекцыю беларускіх традыцыйных паясоў. Такі падарунак уздзенцам зрабілі ўдзельнікі ІІІ рэгіянальнага свята-конкурсу майстроў ткацтва і пляцення паясоў «Беларускі пояс». Свой уклад у падарунак гаспадарам мерапрыемства ўнеслі і капыльскія майстры. [caption id="attachment_59063" align="aligncenter" width="560"]Члены журы цікавяцца творчасцю семяжоўскіх ткачоў Члены журы цікавяцца творчасцю семяжоўскіх ткачоў[/caption] Капыльскі раён на свяце-конкурсе прадстаўлялі супрацоўнікі ЦТ Таццяна Волкава і Наталля Сафронава, навучэнцы «Школы ткачоў» Раман Волкаў, Данііл Сафронаў і Кацярына Бубніковіч, а таксама выкладчык Цімкавіцкай ДШМ Алена Бельская са сваімі выхаванцамі Ангелінай Пяцігорац і Настассяй Давыдоўскай. На працягу конкурсу нашы майстры карпелі над рознакаляровымі ніткамі, пальцы спрытна складалі ўзоры, традыцыйныя для капыльскай зямлі. Гэтая культурная падзея сабрала разам каля ста майстроў-умельцаў рознага ўзросту з 12 раёнаў Міншчыны. Свята праводзіцца з мэтай адраджэння і захавання нацыянальных традыцый вырабу паясоў. Лепшыя майстры па вырабе традыцыйнага пояса з усёй вобласці сабраліся тут, каб падзяліцца вопытам, прадставіць разнастайнасць тэхналагічных і мастацкіх прыёмаў рамяства, удасканаліць сваё майстэрства, а таксама паспаборнічаць у вырабе паясоў. А гледачы мерапрыемства маглі паназіраць, як ствараюцца паясы ў розных традыцыйных тэхніках з уласнай для кожнага майстра руплівасцю, акуратнасцю і хуткасцю. Конкурс праводзіўся ў два этапы. Падчас першага ацэньваліся хатнія калекцыі. Тут улічвалася і майстэрства вырабу пояса, і шырыня асартыменту твораў у калекцыі, і адпаведнасць мясцовым традыцыям ткацтва і пляцення паясоў. Другі этап — гэта конкурс на хуткасць і якасць выканання твора. Трэба адзначыць, што тэхнік вырабу паясоў даволі шмат: іх можна ткаць на бердзечку, на дошчачках, на ніту, можна плесці рукамі, таксама ёсць вузлавое пляценне і пераборнае ткацтва. Капыльскія майстры працавалі ў тэхніках пляцення пояса на бердзечку, на дошчачках і на ніту. На пляценне адводзілася тры гадзіны. А ў гэты час, падбадзёрваючы канкурсантаў і гледачоў, распачалі святочны канцэрт калектывы аматарскай мастацкай творчасці Чэрвенскага, Нясвіжскага, Уздзенскага раёнаў. Падвядзенне вынікаў конкурсу «Беларускі пояс» стала кульмінацыйным момантам свята. Журы, якое пільна сачыла за карпатлівай працай канкурсантаў, выбрала лепшыя тканыя паясы. Майстры былі ўзнагароджаны і адзначаны ў розных намінацыях. Таццяна Волкава атрымала Дып- лом ІІ ступені «За высокае прафесійнае майстэрства, адраджэнне рэгіянальных тэхнік, мастацкіх прыёмаў, арнаментацыі і адпаведнасць мясцовым традыцыям вырабу беларускіх паясоў», Раман Волкаў — Дыплом ІІ ступені «За лепшы тканы пояс на дошчачках», Данііл Сафронаў — Дыплом ІІ ступені «За лепшы тканы пояс на бердзечку». Таксама  Дыпломамі «За зберажэнне і развіццё традыцый ткацтва і пляцення паясоў» былі адзначаны Алена Бельская, Кацярына Бубніковіч, Ангеліна Пяцігорац і Настасся Давыдоўская. А сям’я Волкавых і сям’я Сафронавых былі адзначаны Дыпломамі «Лепшаму сямейнаму калектыву за высокае майстэрства, мастацкі густ і плённую працу па развіцці традыцый вырабу беларускіх паясоў». Таццяна ВОЛКАВА, дырэктар Раённага цэнтра ткацтва

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей