Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Выпили пива и... устроили расправу с контейнерами для мусора

27.07.2017
Мабыць, ніводнае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама не абыходзіцца без разгляду пытанняў, якія тычацца ўжывання непаўналетнімі спіртных напіткаў. Маладыя людзі, замест актыўных заняткаў спортам, захаплення музыкай, танцамі, аддаюць перавагу правядзенню часу ў непрыстойных кампаніях з нядобрай рэпутацыяй, ды яшчэ і за бутэлькай піва (гэта ў лепшым выпадку). 104-1 І самае прыкрае, што ў гэту кагорту трапляюць выдатнікі вучобы, спартсмены, актывісты, удзельнікі многіх мерапрыемстваў у навучальных установах, раёне і не толькі. Але здараецца такое, што іх нібыта «нячысцік блытае». Як прыклад, група юнакоў і дзяўчат, якія вырашылі адзначыць 8 Сакавіка ў зоне адпачынку Капыля. Як яны сцвярджаюць, было выпіта толькі два літры піва… Аднак наступствы гэтага даволі ўнушальныя. Магчыма, піва ці нешта іншае (як яны адзначалі на пасяджэнні камісіі — адчуванне натоўпу) падштурхнула хлопцаў на тое, каб пачаць «расправу» з кантэйнерамі для смецця. Нават заўвага супрацоўніка праваахоўных органаў, які праходзіў побач, не змагла спыніць парушальнікаў. А наадварот, яны пырснулі яму ў твар з газавага балончыка… Усё закончылася не вельмі весела: хуліганы былі дастаўлены ў райаддзел міліцыі. Гэты факт стаў прычынай прыцягнення бацькоў да адміністрацыйнай адказнасці і пакарання штрафам (а двое непаўналетніх нават прыцягнуты да адказнасці пракурорам раёна, а іх дзеянні кваліфікуюцца як крымінальныя). Акрамя таго, парушальнікі будуць прымаць непасрэдны ўдзел у навядзенні парадку ў зоне адпачынку. Не абышлося пасяджэнне камісіі і без разгляду спраў абавязаных асоб. Напрыклад, адна з іх была дастаўлена прама з ізалятара часовага ўтрымання РАУС. Там яна знаходзілася з-за таго, што не выходзіла на працу, яе запазычанасць складае каля 1200 рублёў. Праз слёзы жанчына абяцала, што пры выхадзе з ізалятара яна абавязкова зробіць усё, каб прайсці лячэнне ад алкагалізму. Як кажуць, час пакажа… Вядома ж, былі разгледжаны і іншыя справы. Па ўсіх прыняты канкрэтныя рашэнні і выказаны спадзяванні, што прыцягненне на камісію на гэтым і закончыцца. А «прыклад» запрошаных на пасяджэнне стане навукай іншым. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей