Каманда Капыльскага раёна ўпэўнена перамагла ў занальнай абласной спартакіядзе дапрызыўнай і прызыўной моладзі комплексу “Абаронца Айчыны”, дзе нашым юнакам супрацьстаялі дружыны са Стоўбцаў, Узды, Клецка, Нясвіжа і Дзяржынска. 3 – 4 лютага капыляне будуць змагацца за першынство ў фінале абласных спаборніцтваў, якія пройдуць у г. Жодзіна.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии