Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Работа с людьми и для людей — главная задача депутатов Копыльского сельского Совета депутатов

25.07.2017
Аб дзейнасці сельскага Савета дэпутатаў людзі мяркуюць не па колькасці прынятых рашэнняў, а хутчэй па тым, як яны ператвараюцца ў жыццё, а дакладней — па канкрэтных справах. Як упэўнена старшыня Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў Вольга Купрыенка, мясцовае самакіраванне — той узровень улады, які максімальна набліжаны да насельніцтва: — Мы не проста ведаем патрэбы людзей, але суперажываем ім і кроўна зацікаўлены ў вырашэнні праблем і паляпшэнні  якасці жыцця. Мяркуючы па працы дэпутатаў нашага Савета дэпутатаў, у іх атрымоўваецца найбольш поўна спалучаць у сваёй дзейнасці агульнадзяржаўныя інтарэсы і інтарэсы жыхароў свайго рэгіёну. За прыклад, па прапанове Вольгі Купрыенкі, мы ўзялі работу дэпутата Вошкатаўскай выбарчай акругі № 5 Святланы Аніхоўскай і дэпутата Вусаўскай выбарчай акругі № 10 Наталлі Лукашэвіч. Як стала вядома падчас гутаркі з жанчынамі, штогод у цэнтры іх увагі навядзенне парадку на зямлі і скарачэнне колькасці старых і пакінутых дамоў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, вырашэнне іншых праблем, якія хвалююць вяскоўцаў. Заслужаным аўтарытэтам для жыхароў вёсак Вялешына, Вошкаты і Васілеўшчына з’яўляецца Святлана Аніхоўская. Яна заўсёды знаходзіцца сярод людзей, пастаянна адгукваецца на іх праблемы. Акрамя выканання сваіх дэпутацкіх паўнамоцтваў, жанчына з’яўляецца старэйшынай вёскі Вялешына, да таго ж яшчэ працуе — брыгадзірам у мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Разам з мужам Віктарам Іванавічам пераехала з Капыля ў бацькоўскі дом і ніколькі не шкадуе. Віктар Іванавіч — першы яе памочнік ва ўсіх справах: калі трэба і аднавяскоўцам дапаможа, і касу ў рукі возьме, каб на могілках парадак навесці, і бензапілу — каб выразаць хмызняк на пустуючых сядзібах. [caption id="attachment_59069" align="aligncenter" width="560"]Дэпутат Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў 27-га склікання па Вошкатаўскай выбарчай акрузе № 5 Святлана Аніхоўская з унучкамі Міланай (злева) і Янай Дэпутат Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў 27-га склікання па Вошкатаўскай выбарчай акрузе № 5 Святлана Аніхоўская з унучкамі Міланай (злева) і Янай[/caption] — Нашы вяскоўцы хутка адклікаюцца на мае прапановы: правесці суботнік ці сабраць, напрыклад, грошы на спілоўванне дрэў на могілках, — расказвае Святлана Іосіфаўна. — Практычна ніхто не адмовіў. Не пашкадавалі сродкаў і многія з тых, хто ўжо не жыве ў нашай мясцовасці, а толькі прыязджае сюды праведаць магілы продкаў. Мне працаваць проста, бо я ведаю, што наш старшыня сельвыканкама Вольга Мікалаеўна не толькі параіць, як лепш зрабіць, але і дапаможа ў вырашэнні пытанняў, якія патрабуюць умяшальніцтва афіцыйных асоб альбо нейкіх іншых структур. Мы з ёй заўсёды на сувязі. Святлана Іосіфаўна адзначыла, што ў працы ёй таксама дапамагаюць старэйшыны вёсак і многія нераўнадушныя да агульных патрэб людзі. Яна назвала ў першую чаргу Чаславу Феліксаўну Грыгаровіч і Валянціну Баляславаўну Булат з Вялешына, Ганну Андрэеўну Барысевіч з Вошкат, Людмілу Андрэеўну Страмаус з Васілеўшчыны. — Ёсць у нас мара — прывесці ў парадак возера ў Вялешыне, — дзеліцца Святлана Іосіфаўна. — Раней яно было вельмі прыгожае, там вадзілася шмат рыбы. Гады тры назад яно высахла… Мы б і грошы на правядзенне работ сабралі, толькі б хто нам дапамог з тэхнікай. Не менш цікавыя задумкі ў жыхароў аграгарадка Мажа. Пра гэта расказала Наталля Лукашэвіч. Сіламі жыхароў вуліц Сонечнай і Маладзёжнай і з дапамогой мясцовага сельгаспрадпрыемства мараць навесці парадак на алеі, якая знаходзіцца ў аграгарадку Мажа на вуліцы Маладзёжнай. Ёсць праблемы з якасцю пітной вады, хочуць вяскоўцы мець і свае могілкі, бо сёння памерлых даводзіцца хаваць у Капылі. — Быць дэпутатам вельмі цікава і адначасова — гэта вялікая адказнасць, — лічыць Наталля Лукашэвіч. — Мой участак работы — гэта вуліцы Маладзёжная і Сонечная ў аграгарадку Мажа, вёскі Быкоўцы і Вусава. Жывуць тут людзі рознага ўзросту, і кожны са сваім характарам. І праблемы ў іх таксама розныя, якія я і дапамагаю вырашаць. Падтрымку мне ва ўсім аказвае Вольга Купрыенка — старшыня Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў. Мае выбаршчыкі даволі ініцыятыўныя. Напрыклад, нядаўна па іх прапанове мы сабралі грошы і паставілі агароджу па вуліцы Сонечнай. Нам насустрач пайшоў індывідуальны прадпрымальнік з Капыля Іван Койка. Мы вельмі ўдзячны яму за шчырасць і спагадлівасць. Хочацца таксама адзначыць Ірыну і Мікалая Максіменкаў, Валянціну Александровіч, Ірыну і Генадзя Літвінкаў. Мы жывём у светлай, добраўпарадкаванай краіне і гэтым ганарымся. І стараемся ўнесці свой уклад, каб наш край быў яшчэ больш прыгожым. [caption id="attachment_59070" align="aligncenter" width="560"]Наталля Лукашэвіч і Іван Койка абмяркоўваюць планы работ па далейшай устаноўцы агароджы Наталля Лукашэвіч і Іван Койка абмяркоўваюць планы работ па далейшай устаноўцы агароджы[/caption] Наталля Аляксандраўна працуе ў Капыльскім дзяржаўным каледжы. Менавіта там быў створаны і паспяхова дзейнічае валанцёрскі атрад «Данка», члены якога разам з дэпутатам удзельнічалі ў многіх працоўных дэсантах, галоўная мэта якіх — навядзенне парадку ў населеных пунктах сельсавета. — Якасць жыцця ў вёсцы шмат у чым залежыць ад працы дэпутатаў, — упэўнена Вольга Купрыенка. — Дэпутаты павінны працаваць з людзьмі і для людзей. Толькі ў працэсе зносін і дыялогу з насельніцтвам можна па-сапраўднаму ацаніць сутнасць праблемы і пачаць шукаць шляхі яе вырашэння. Мясцовыя Саветы — падмурак, на якім трымаецца дзяржаўная ўлада. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей