Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Авторитет депутата Рудаковского

22.07.2017
Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі неаднаразова выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, увайшоў ён  і ў склад дэпутацкага корпуса XXVII склікання, дзе прадстаўляе інтарэсы выбаршчыкаў па Капыльскай выбарчай акрузе №48. У акругу ўваходзяць жыхары г. Капыля, Бабаўнянскага, Блеўчыцкага, Бучацінскага, Доктаравіцкага, Капыльскага, Пацейкаўскага, Семежаўскага і Цімкавіцкага сельсаветаў. [caption id="attachment_58956" align="aligncenter" width="560"]Уладзімір Рудакоўскі і Ірына Кісляк абмяркоўваюць ход добраўпарадкавання сквера ля раёна газазабеспячэння Уладзімір Рудакоўскі і Ірына Кісляк абмяркоўваюць ход добраўпарадкавання сквера ля раёна газазабеспячэння[/caption] Вырашаць набалелыя пытанні землякоў Уладзімір Анатольевіч імкнецца незалежна ад графіку прыёму. Шмат кансультацый датычацца добраўпарадкавання, якасці пітной вады, працаўладкавання, падзелу маёмасці і нават суседскіх спрэчак… Ёсць пытанні, якія нельга вырашыць адразу. Напрыклад, па аднаўленні царквы на месцы цяперашняга сельскага Дома культуры ў аграгарадку Пацейкі (вядома ж, яно патрабуе дэталёвага вывучэння). Падчас прыёму ў Блеўчыцкім сельвыканкаме аказана дапамога заяўнікам па працаўладкаванні ў мясцовую гаспадарку. Як адзначае Уладзімір Рудакоўскі, раз у квартал дэпутаты абласнога Савета з’язджаюцца на чарговае пасяджэнне, здараюцца і пазачарговыя сесіі, практыкуецца іх правядзенне ў рэжыме відэаканферэнцыі. За год дэпутаты звычайна збіраюцца 8-10 разоў. Асноўныя пытанні — сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну, выкананне даведзеных паказчыкаў і забеспячэнне дабрабыту жыхароў Міншчыны, размеркаванне бюджэтных сродкаў і г.д. Часам даводзіцца рашаць і лакальныя праблемы: ад ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў да своечасовай здачы жылля ў эксплуатацыю. Што датычыцца аграпрамысловага комплексу, то стаіць задача дасягнуць росту прадукцыйнасці працы, павышэння вытворчасці ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, паглыбленай перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. — Мяне, як дэпутата, вельмі хвалююць пытанні добраўпарадкавання, — падкрэслівае Уладзімір Рудакоўскі. — Як на тэрыторыі сельсавета, дзе знаходзіцца наша сельгаспрадпрыемства, так і ўвогуле ва ўсім раёне. Вельмі радуюць змяненні, якія адбываюцца ў гэтым плане ў Капылі, распачатыя пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча. Аблічча горада становіцца іншым літаральна на вачах. Мы таксама не застаёмся ўбаку. За кошт сродкаў ААТ «Старыца-Агра» набываецца цэмент, бардзюрны камень, выдзяляецца тэхніка для правядзення работ у скверы каля раёна газазабеспячэння ў Капылі. Мы ўзялі своеасаблівае шэфства над гэтым гарадскім аб’ектам. — Веды і меркаванні дэпутата аблсавета Рудакоўскага вельмі каштоўныя для нас, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Мы да іх заўсёды прыслухоўваемся, а яшчэ дзякуем за дапамогу, якую ён па меры магчымасці імкнецца аказаць. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей