Раённая газета «Слава працы» заняла другое месца ў штогадовым абласным спаборніцтве сярод СМІ за 2016 год у намінацыі «Лепшы друкаваны сродак масавай інфармацыі Мінскай вобласці», прапусціўшы наперад толькі «Мінскую праўду».

Крытэрыі, па якіх вызначаліся прызёры, даволі разнастайныя. Бралася пад увагу ўсебаковае, аб’ектыўнае і аператыўнае асвятленне дзейнасці Мінаблвыканкама, райвыканкама, прадстаўнічых дзяржаўных органаў, грамадска-значымых палітычных кампаній у Рэспубліцы Беларусь, пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця і культурнага жыцця рэгіёну. Вялікая ўвага надавалася паказчыкам падпіснога тыражу на 1000 насельніцтва («СП» займае другое месца ў вобласці), дызайну, вёрстцы, якасці фотаздымкаў выдання, яго аб’ёму, палоснасці, яскравасці.
Комментарии