Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Против наркотиков всем миром

18.07.2017
Распрацаваны і зацверджаны Капыльскім райвыканкамам Комплесны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактытыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і падлеткаў, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, у Капыльскім раёне на 2017–2018 гады.

4ae27c0af2ecee3542c2ace9c4421353_745_0_0

На пасяджэннях райвыканкама штогод будуць разглядаць пытанні рэалізацыі мерапрыемстваў, указаных у плане, а таксама эфектыўнасць мер, якія прымаюцца для супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыку іх спажывання з падрабязным аналізам наркасітуацыі ў рэгіёне і праводзімай прафілактычнай работы, выяўленнем прычын і ўмоў, што садзейнічаюць наркаманіі, і распрацоўкай механізмаў па іх ухіленні.  Названыя тэмы будуць таксама абмяркоўваць падчас сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі. Капыльскаму РАУС даручана праводзіць маніторынг аператыўнай сітуацыі, аператыўна-пошукавых і іншых мерапрыемстваў па атрыманні папярэджвальнай інфармацыі аб супрацьпраўных дзеяннях, звязаных з кантрабандай псіхаактыўных рэчываў, выяўленне і абмежаванне доступу да інтэрнет-рэсурсаў, якія ўтрымліваюць інфармацыйныя паведамленні і (альбо) матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў. У ліку распрацаваных мерапрыемстваў — прыцягненне непаўналетніх, у тым ліку з цяжкіх сем’яў, а таксама моладзі да заняткаў клубных фарміраванняў у пазаўрочны або нерабочы час, наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама навучэнцамі, якія знаходзяцца на розных відах уліку, а таксама байцамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку. Таксама запланаваны кінапаказы тэматычных відэафільмаў, сацыяльных ролікаў, гутаркі, дыскусіі, кніжныя выставы, накіраваныя на прафілактыку наркаманіі, сустрэчы са святарамі, урачамі-псіхіятрамі-нарколагамі. Вялікая ўвага будзе надавацца арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі, што, безумоўна, паспрыяе іх здароваму ладу жыцця і гарманічнаму развіццю. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей