Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Чья усадьба на Копыльщине лучшая?

13.07.2017
Аб’яўлены конкурс «Лепшае ветэранскае падвор’е» сярод жыхароў пенсійнага ўзросту Капыльскага раёна.

усадьба

Як расказала старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, конкурс будзе праводзіцца з 5 ліпеня па 5 жніўня і стане добрым стымулам для актывізацыі работы па добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану асабістых падвор’яў. Ёсць спадзяванне, што гэты конкурс будзе спрыяць выхаванню высокай культуры арганізацыі прысядзібнай гаспадаркі, стане добрым штуршком для прыцягнення моладзі да здаровага ладу жыцця, развіцця і захавання традыцый сямейнага выхавання. Прыняць удзел у конкурсе могуць людзі пенсійнага ўзросту, актыўнай жыццёвай пазіцыі, якія маюць прысядзібную гаспадарку, арганізаваную на высокім узроўні. Заяўкі прымаюцца: ад сельскіх жыхароў — у сельвыканкамах, ад гараджан — у раённым Савеце ветэранаў па тэлефоне 55-0-83. Ужо створаны аргкамітэт і журы, якое і вызначыць пераможцаў (1, 2 і 3-е месцы) і прызёраў у 14 намінацыях. Рэдакцыя газеты «Слава працы» будзе сачыць за ходам спаборніцтва. І хутка чытачы раёнкі змогуць пазнаёміцца з гаспадарамі найбольш прывабных падвор’яў. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей