Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

В Тимковичах определяли лучшего «Властелина села» Копыльского района

18.07.2017
Весела і песенна, шматлюдна і яскрава — менавіта так было ў аграгарадку Цімкавічы падчас свята гэтага населенага пункта і правядзення раённага этапа маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі». [caption id="attachment_58863" align="aligncenter" width="560"]Сям'я - пераможца раённага этапа конкурсу «Уладар вёскі» — Вікторыя, Вераніка і Уладзімір Літвіны з в. Лешня Сям'я - пераможца раённага этапа конкурсу «Уладар вёскі» — Вікторыя, Вераніка і Уладзімір Літвіны з в. Лешня[/caption] Удзельнікі мастацкай самадзейнасці мясцовых Дома культуры і бібліятэкі, а таксама з Навасёлак і Руднага з самага пачатку цудоўнымі песнямі і дасціпным гумарам стварылі выдатную святочную атмасферу, якую дапаўнялі шматлікія выставы народнай творчасці, атракцыёны для дзяцей і гандлёвыя кропкі. [caption id="attachment_58862" align="aligncenter" width="560"]Алена Острыкава, Анатоль Ліневіч і Ірына Кісляк ля выставы Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Алена Острыкава, Анатоль Ліневіч і Ірына Кісляк ля выставы Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі[/caption] Адкрываючы свята, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава нагадала, што вёска Цімкавічы ў 2007 годзе набыла статус аграгарадка і сёння гэта населены пункт з добра развітой інфраструктурай, дзе пражывае 1241 чалавек, 230 з якіх — да 18-гадовага ўзросту. — Хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім тым, хто неабыякавы да развіцця нашага аграгарадка, — адзначыла Алена Мечыславаўна. — У першую чаргу гэта ААТ «Капыльскае» — сельгаспрадпрыемства, на якім грунтуецца аграгарадок. Актыўны ўдзел у навядзенні парадку і жыцці населенага пункта прымаюць і работнікі аўтапарка № 21, філіяла ДП «Мінаблпаліва», хлебапрыёмнага пункта, устаноў сацыяльнай сферы і, вядома ж, мясцовыя жыхары. Усе рыхтаваліся, і гэта відаць па настроі, які сёння пануе на гэтай пляцоўцы. Шчырыя віншаванні ў адрас цімкаўлян прагучалі ад старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча. Убачыўшы на свяце шмат дзяцей і моладзі, кіраўнік раёна выказаў спадзяванне, што ў аграгарадка ёсць будучыня. Анатоль Канстанцінавіч пажадаў далейшага развіцця і каб Цімкавічы прадаўжалі славіцца сваімі знакамітымі землякамі. Адбылося падчас свята і ўшанаванне самых адметных жыхароў аграгарадка. Так, былі ўзгаданы імёны доўгажыхароў. У іх ліку Браніслава Іванаўна Наркевіч, якой сёлета спаўняецца 102 гады, Кузьма Савельевіч Місевіч (95 гадоў) і Мікалай Акімавіч Дзідэнка (93 гады). Дарэчы, мужчыны з’яўляюцца ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. А вось самая юная жыхарка аграгарадка — Аліна Васілеўская, якая нарадзілася крыху больш за два месяцы таму. Сярод мнагадзетных сем’яў самай шматлікай з’яўляецца сям’я Сяргея і Зарыны Чарняўскіх, у якой выхоўваецца пяцёра дзяцей. Лепшымі народнымі ўмельцамі вызначыўся хлебапрыёмны пункт, а ў індывідуальных выставах — Алена Салаўёва, Таццяна Волкава і Любоў Панцялейка. Вядома ж, па традыцыі былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшыя сядзібы. Імі сталі падвор’і Івана і Зінаіды Чарніковіч, Івана і Галіны Дылеўскіх, Сяргея і Марыны Бохан. Усе яны атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Яшчэ адной часткай свята стала правядзенне раённага этапу сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі», арганізаванага райкамам ГА «БРСМ». [caption id="attachment_58865" align="aligncenter" width="560"]Сям’я Невядомскіх Сям’я Невядомскіх[/caption] Сёлета ў праекце адважыліся прыняць удзел чатыры маладыя сям’і. Расказаць пра сябе і свае захапленні падчас конкурсу «Свет сямейных захапленняў» лепш за ўсіх атрымалася ў сям’і Юрыя і Юліі Гурыновіч (Цімкавіцкі сельсавет). Самымі інтэлектуальнымі прызнаны Іван і Любоў Нечыпурэнкі з Блеўчыцкага сельсавета. А лепш за іншых парэзаць, пасекчы і скласці дровы атрымалася ў сям’і Уладзіміра і Вікторыі Літвіных, якія прадстаўлялі таксама Блеўчыцкі сельсавет. Пераадолець вясковую сямейную эстафету, падчас якой трэба было і бульбу абабраць, і гузік прышыць, і венік для лазні звязаць, і выканаць іншыя заданні, найлепш атрымалася ў Арцёма і Яны Невядомскіх (Пацейкаўскі сельсавет). [caption id="attachment_58866" align="aligncenter" width="560"]Сям’я Нечыпурэнка Сям’я Нечыпурэнка[/caption] Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, падводзячы вынікі спаборніцтваў, адзначыла, што конкурс папулярызуе лепшыя традыцыі беларускай вёскі, сельскай сям’і, дорыць новыя знаёмствы і незабыўныя ўражанні. Словам, журы прыйшлося няпроста. Усе сем’і: маладыя і таленавітыя, спрытныя і гаспадарлівыя, адкрытыя і шчырыя — заслугоўвалі звання «Уладар вёскі-2017». [caption id="attachment_58864" align="aligncenter" width="560"]Сям’я Гурыновіч Сям’я Гурыновіч[/caption] Аднак перамогу святкавала сям’я Літвіных з в. Лешня (дарэчы, ужо другі год запар). Менавіта яны будуць прадстаўляць Капыльшчыну на абласным этапе праекта, які павінен прайсці ў нашым раёне. Усе сем’і атрымалі ўзнагароды за ўдзел у конкурсе ад райкама ГА «БРСМ», РА РГА «Белая Русь», раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей