Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

В Столбцовском районе состоялся велопробег, в котором приняли участие и представители Копыльщины

21.07.2017
Велапрабег быў  прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Суботнім ранкам у цэнтры Стоўбцаў на плошчы Бессмяротнасці сабраліся каля паўтысячы чалавек са сцягамі і веласіпедамі. Ім трэба было пераадолець шлях у 42 км па маршруце Стоўбцы—Вішнявец—філіял літаратурнага музея Якуба Коласа—турыстычны комплекс «Высокі бераг». [caption id="attachment_58958" align="aligncenter" width="560"]Дэлегацыі раёнаў Міншчыны перад пачаткам велапрабегу Дэлегацыі раёнаў Міншчыны перад пачаткам велапрабегу[/caption] Удзельнікаў велапрабегу павітаў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка. [caption id="attachment_58959" align="aligncenter" width="560"]Велапрабег адкрывае старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка Велапрабег адкрывае старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка[/caption] — Такія велапрабегі ўжо сталі добрай традыцыяй. На іх збіраецца кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, якія займаюцца спортам, — адзначыў Анатоль Міхайлавіч. — Такія спартыўныя мерапрыемствы аб’ядноўваюць людзей і спрыяюць папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прыцягваюць да заняткаў спортам. Прыемна, што акцыя праходзіць у Стаўбцоўскім раёне, на радзіме Якуба Коласа. Праязджаючы па гэтых мясцінах, ды і наогул па ўсёй Беларусі, успамінаеш яго словы: «Мой родны кут. Як ты мне мілы!». Пасля ўрачыстага выступлення Анатоль Ісачанка і старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Юрый Горлаў усклалі вянок да манумента ў памяць савецкім воінам і партызанам, якія змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памяць вызваліцеляў ушанавалі і ўдзельнікі велапрабегу. У гутарцы з журналістамі намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка прызнаўся, што веласіпед для яго ў апошні час — аддушына. — Гэта даступна і проста, не трэба ісці ў спартыўную залу, — адзначыў Віктар Іванавіч. — Садзішся на веласіпед і едзеш, ёсць адчуванне рэальных зносін з прыродай, можна спыніцца і палюбавацца прыгожымі краявідамі. Катаюся звычайна раз у тыдзень, бывае, два — як атрымліваецца. У асноўным езджу ў выхадныя дні. Для мяне веларух — радасць. Ім захоплены многія мае калегі, таму часам катаемся разам з імі. Велапрабег па памятных месцах у Мінскай вобласці праводзіцца ўжо трэці год. Да нас прыехалі нават госці з Брэсцкай вобласці. У асноўным у велапрабегу ўдзельнічаюць аматары, прафесіяналаў тут вельмі мала. Але ўсе настроены на актыўны ўдзел. Менавіта самы актыўны ўдзел у веламарафоне па памятных мясцінах прыняла і каманда Капыльскага раёна. У ліку тых, хто непасрэдна адстойваў гонар нашага краю, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, яго намеснік Аляксандр Ліпніцкі, начальнік фінансавага аддзела Андрэй Гірко, в.а. начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Дубіна, яго намеснік Віктар Васілеўскі і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гарбацэвіч. Дзякуючы зладжанасці і вынослівасці ім удалося пераадолець 42-кіламетровы маршрут. [caption id="attachment_58960" align="aligncenter" width="350"]На фінішы - старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч На фінішы - старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч[/caption] Пасля веламарафону была дадзена магчымасць прыняць удзел у спартыўна-забаўляльнай праграме. Яна складалася са спаборніцтваў па падняцці гіры, дартсе, фігурным кіраванні веласіпедам, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, валейболе, кіданні ў даўжыню валёнка і іншых. [caption id="attachment_58957" align="aligncenter" width="560"]Намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі дае інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» Намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі дае інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1»[/caption] Адметнасцю капыльскай каманды стаў прыгожа аформлены лагер. Гэта адзначалі шматлікія госці, якія завітвалі на імправізаванае падвор’е. А святочную атмасферу стваралі музыканты Уладзімір Дрожжа і Іван Нечыпурэнка. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей