У гэтым годзе на форум з'ехаліся больш за 200 маладых прафсаюзных актывістаў з 15 краін. У беларускай сталіцы яны наведалі вядучыя прадпрыемствы прамысловай, сельскагаспадарчай і банкаўскай сфер. У ходзе разнапланавых мерапрыемстваў форуму, аб'яднаных агульнай тэмай «Моладзь прафсаюзаў і будучыня сферы працы», яны вывучалі вопыт сацыяльнага партнёрства і калектыўна-дагаворнай работы, абмяркоўвалі механізмы стварэння новых працоўных месцаў, формы занятасці насельніцтва і трансфармацыю рынку працы.
У штаб-кватэры ФПБ на дыскусійнай пляцоўцы форуму прайшла сустрэча са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Ордам. Удзельнікі з розных краін шукалі адказы на актуальныя пытанні працоўнай сферы. Крыху пазней на базе Мінскага аб'яднанага спортклуба ФПБ для ўдзельнікаў форуму наладзілі трэнінг для выяўлення лідарскіх якасцей і развіцця навыкаў па згуртаванні калектыву. Увечары тэмпаўцы пазнаёмілі адзін аднаго з нацыянальнымі культурамі сваіх краін. Пасля цеснага знаёмства ўдзельнікаў адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму, якое ўвянчаў яркі канцэрт з удзелам беларускіх артыстаў.
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии