Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Прэмія для “Цароў”

31.01.2011
Уручэнне спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удзельнікам абрадавага калектыву “Цары” Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылося ў раённым краязнаўчым музеі. Павіншаваць лаўрэатаў прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Царкова, дырэктар раённага края-знаўчага музея Валянціна Шуракова, дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло (адна з тых, хто ў 1996 годзе стаяў ля вытокаў адраджэння абраду). З вуснаў выступаючых гучалі словы падзякі ў адрас не толькі віноўнікаў урачыстасці, але і ўсіх тых, хто літаральна па крупінках аднаўляў абрад: мясцовых жыхароў, работнікаў культуры, удзельнікаў самадзейнасці. Таццяна БОХАН НА ЗДЫМКУ: М. Л. Сандрозд уручае прэмію аднаму з “цароў” – Яўгену Лук’янаву. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей