Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Никогда не забыть

30.06.2017
Нашу вёску Камсамольская (раней Пукава) войскі ІІ Беларускага фронта пад кіраўніцтвам маршала Ракасоўскага вызвалілі 30 чэрвеня 1944 года. vov З флагам Савецкага Саюза і кветкамі мы, дзеці франтавых гадоў, сустракалі савецкіх воінаў, якія на машынах, матацыклах і танках рухаліся па дарозе з Шышчыц праз Пукава, Старыцу на Капыль, выганялі з баямі акупантаў-гітлераўцаў. Мне ў гэты час было шэсць з паловай годзікаў. Памятаю, як 11 снежня 1943 года паліцаі і немцы, якія размяшчаліся ў Грэску, спалілі нашу вёску Пукава. Я і іншыя вяскоўцы былі паранены. Дзед Сіняковіч Барыс, 14-гадовы Лёнька Пыка, мой бацька Місючэнка Аляксандр былі замучаны і расстраляны фашыстамі 12 снежня 1943 года. Яны пахаваны ў адной магіле ў в. Хвойнікі. Пасля пахавання, я, мая маці і цётка Жэня Красоўская дабраліся да вёскі Бор, дзе быў партызанскі медсанбат. Там доктар Паля-шчук вылечыў мне руку. Я з мамай вярнуўся ў пукава ў красавіку 1944 года. Міхаіл МІСЮЧЭНКА, аграгарадок Пясочнае

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей