
Першы з іх калектыўны. Да кіраўніка раёна прыйшла дэлегацыя індывідуальных прадпрымальнікаў з г. Капыля. Яны выказалі занепакоенасць тым, што адзін з прадстаўнікоў малога бізнесу нізкімі цэнамі стварае ім перашкоды для гандлю. Як запэўніў Анатоль Канстанцінавіч, праб-лема будзе вывучана спецыялістамі з усіх бакоў. Адказ будзе дадзены праз два тыдні. Акрамя таго праз пэўны час павінна адбыцца сустрэча з індывідуальнымі прадпрымальнікамі з абмеркаваннем усіх хвалюючых пытанняў.
Наконт звароту па ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, дадзены падрабязныя тлумачэнні заяўнікам.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии