На Капыльшчыне выратавальнікі разам з работнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама правялі рэйдавыя праверкі па месцах нарыхтоўкі і захоўвання грубых кармоў. У ходзе мерапрыемстваў быў выяўлены шэраг парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.

У сувязі з гэтым, кіраўнікам і адказным за забеспячэнне пажарнай бяспекі на аб’ектах яшчэ раз нагадвалася пра тое, што транспартныя сродкі, якія задзейнічаны на нарыхтоўцы і перавозцы грубых кармоў, павінны камплектавацца спраўнымі іскрагасільнікамі і першаснымі сродкамі пажаратушэння. Таксама ўказвалася на тое, што месцы захоўвання грубых кармоў павінны быць абсталяваны пажарнымі шчытамі з неабходным інвентаром і ёмістасцямі для захоўвання вады. Доступ да аб’ектаў захоўвання грубых кармоў павінен быць абмежаваны. Паміж сціртамі неабходна ствараць супрацьпажарныя разрывы, якія павінны заворвацца. Сенасховішчы і навесы для захоўвання грубых кармоў неабходна абсталяваць спраўнымі маланкаадводамі. Аб дадзеных парушэннях праінфармаваны Капыльскі райвыканкам.
Віталь БУНЯК,
першы намеснік начальніка Капыльскага РАНС
Комментарии