
Удзельнікаў 46-га Зорнага паходу студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа сустракала на гэтым тыдні наша старажытная капыльская зямля. Выхаванцы вышэйшай навучальнай установы з факультэтаў псіхалогіі, рускай і беларускай філалогіі знаёміліся з паходжаннем, гісторыяй, памятнымі месцамі горада і раёна. У рамках мерапрыемстваў адбыліся сустрэчы, трэнінгі са школьнікамі і выкладчыкамі сярэдніх школ Капыльшчыны, а таксама шэраг спартыўных і забаўляльных праграм.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: падчас сустрэчы ўдзельнікаў зорнага паходу на мяжы горада.
Фота аўтара
Комментарии