Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Чтобы пагубное увлечение не стало привычкой

29.06.2017
У Слабада-Кучынскім сельвыканкаме адбылося пашыранае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры сельвыканкаме і раённага каардынацыйнага савета па прафілактыцы. a2198f40-bf26-43d8-a5d9-8922a5444743 На пасяджэнні былі разгледжаны матэрыялы ў дачыненні больш чым 10 чалавек з ліку грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку, злоўжываюць алкаголем, схільныя да супрацьпраўных паводзін і асацыяльнага ладу жыцця, нідзе не працуюць або прагульваюць працу. Не абышлося і без абавязаных асоб, якія пазбаўлены бацькоўскіх правоў у дачыненні да непаўналетніх дзяцей і згодна з Дэкрэтам № 18 ад 24 лістапада 2006 г. «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем’ях» абавязаны кампенсаваць сродкі за выхаванне іх дзяцей. Напэўна, самая шматлікая катэгорыя — тыя, хто ў п’яным выглядзе любіць з’явіцца на публіцы, прагуляцца па грамадскіх месцах. Вынік заўсёды адзін — трапляюць у міліцыю, атрымліваюць штраф або «суткі». Добра, калі чалавек асэнсоўвае і імкнецца не трапляць больш у такое становішча, калі яму сорамна пры «разборках» у грамадскім пункце. Ёсць і «штатныя» наведвальнікі, напрыклад, тыя, хто пабываў ужо ў ЛПП (і не раз), але паводзін і звычак сваіх не змяняе, вядзе асацыяльны лад жыцця. Асаблівы кантынгент аб’яд-ноўвае адно — згубнае захапленне спіртнымі напоямі. Удзельнікі пасяджэння савета грамадскага пункта патлумачылі грамадзянам, што згубная звычка — гэта дарога ў нікуды. Як жыць і які лад жыцця весці — усё залежыць ад нас саміх. Ніводная парада, закон не дапамогуць, калі чалавек сам не захоча змяніць сваё жыццё ў лепшы бок. Большасць тых, чые справы разглядаліся на гэтым пасяджэнні, нават не ўсведамляюць, што ў іх ёсць праблемы, жыццё «пад мухай» стала для іх нормай. Гісторыі паўтараюць адна адну: п’е, вядзе асацыяльны лад жыцця. Многія з іх нідзе не працуюць. На якія сродкі яны жывуць? Гэта пытанне неаднойчы задавалі ўдзельнікі пасяджэння. Як станавілася вядома, для кагосьці дапамога — пенсія састарэлых бацькоў (гэта пацвярджалася і падчас нядаўна праведзенай міжведамаснай акцыі «Старасць без насілля»), хтосьці «навучыўся выжываць» на дзіцячыя дапамогі… Але, на шчасце, сустрэўся і выпадак, калі сям’я, што знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным ста-новішчы, змагла ўзяць сябе ў рукі і адмовілася ад сяброўства з зялёным змеем. Таксама на пасяджэнне былі запрошаны грамадзяне, у якіх былі выяўлены парушэнні падчас рэйдаў па супрацьпажарнай бяспецы. З імі ў чарговы раз праведзена прафілактычная гутарка па ўхіленні парушэнняў. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей