Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

«Планы на бягучы год зацверджаны»

31.01.2011
Мясцовае самакіраванне – форма арганізацыі і дзейнасці насельніцтва, якое пражывае на пэўнай тэрыторыі, для самастойнага вырашэння непасрэдна ці праз выбраныя ім органы сацыяльных, эканамічных і палітычных пытанняў мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, асаблівасцей развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на аснове ўласнай матэрыяльна-фінансавай базы і прыцягнення сродкаў. Пра планы органаў мясцовага самакіравання Капыльскага раёна на 2011 год мы пацікавіліся ў старшыні райсавета дэпутатаў Марыі Сандрозд: — Адзначу, што сістэма органаў мясцовага самакіравання ў Капыльскім раёне ўключае ў сябе 39 дэпутатаў раённага Савета, 208 дэпутатаў мясцовых Саветаў і 155 старэйшын вёсак. Дэпутатаў і старэйшын аб’ядноўваюць агульныя задачы і планы ў рабоце па развіцці тэрыторый, па вырашэнні праблем жыццезабеспячэння насельніцтва і ўвогуле клопат пра людзей. Сесіяй раённага Савета дэпутатаў зацверджаны план работы на бягучы год. Мяркуецца, што ў першым квартале дэпутаты мясцовых Саветаў прымуць рэгіянальныя праграмы па пытаннях добраўпарадкавання тэрыторый і навядзенні парадку ў сельскіх населеных пунктах. Вядома, што задачы, пастаўленыя перад мясцовай уладай і насельніцтвам, даволі сур’ёзныя. Калі гаварыць больш канкрэтна, то стан вёсак неабходна давесці да еўрапейскіх стандартаў, г. зн. ліквідаваць старыя пабудовы, агароджы, сядзібы акультурыць кветкамі, кустамі, сучаснымі садамі. Таксама трэба пазбавіцца ад пустуючых зямельных участкаў у межах населеных пунктаў. Яшчэ адна з задач – поўнасцю ахапіць сельскае насельніцтва арганізаваным зборам смецця на дагаворнай аснове з капыльскай жыллёва-камунальнай гаспадаркай. На гэты год у раёне плануецца абустройства пяці палігонаў бытавых адходаў, больш за сотню будуць закрыты і рэкультываваны. Сельвыканкамы разам з насельніцтвам будуць працаваць над павышэннем культуры ўтрымання грама-дзянскіх могілак. Раённым бюджэтам запланаваны фінансавыя сродкі на замену агароджаў на 15 могілках, выдзелены грошы на іх абкошванне і вываз смецця. На маю думку, з боку насельніцтва неабходны пастаянны догляд за магіламі, выкананне патрабаванняў па складзіраванні смецця ў адведзеных месцах, а яшчэ – актыўны ўдзел у суботніках па навядзенні парадку. На сесіях райсавета дэпутатаў плануецца таксама разгляд іншых пытанняў. Бу-дзе звернута ўвага на работу раённага аддзела ўнутраных спраў па ахове правапарадку ў Капыльскім раёне і меры па паляпшэнні крымінагеннай абстаноўкі. Будзе заслухана справаздача райвыканкама аб выкананні дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна і павышэнні іх якасці. Як звычайна, напрыканцы года будуць падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2011 год, зацверджаны прагнозы і бюджэт на 2012 год. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей