Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

62

В шестой раз на копыльской земле пройдет областной фестиваль игры и юмора «Капыльскія пацехі»

09.06.2017
У Капыль пасмяяцца… ды летам, па добрым надвор’і – чаму б не прыйсці-не прыехаць! Капыльскія пацехі У шосты раз на капыльскай зямлі пройдзе абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі». Капылян і гасцей горада запрашаюць 17 чэрвеня ў зону адпачынку стаць сведкамі сапраўднага свята гумару, весялосці, дасціпнасці і спрыту. Тут парадуюць сваёй творчасцю жартоўныя гурты, гульнёвыя калектывы, аўтары-гумарысты Мінскай вобласці. Сапраўдны майстар-клас пакажуць народныя тэатры народнага гумару «Вясёлыя аўцюкоўцы» з Калінкавіцкага цэнтра культуры Гомельскай вобласці і «Спораўскі акалот» са Спораўскага цэнтра культуры Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшую гумарыстычную скульптуру сярод прадпрыемстваў і арганізацый г. Капыля, гасцей шчыра запросяць да сябе разнастайныя фестывальныя пляцоўкі. Можна будзе папоўніць сваю калекцыю сувеніраў і набыць вырабы народных умельцаў у Горадзе майстроў, пакаштаваць ласункі і кулінарныя стравы, прыняць удзел у конкурсах і забавах. Адкрыццё фестывалю ў 11 гадзін. Шчыра запрашаем!

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей